Пацэнка Мікалай Іванавіч


Нарадзіўся Мікалай Іванавіч Пацэнка 12 студзеня 1944 г. ў вёсцы Вострава Мастоўскага раёна. У 1961 годзе закончыў Гудзевіцкую сярэднюю школу і паступіў у Беларускі дзяржаўны універсітэт імя Леніна. Першы курс вучыўся завочна і працаваў загадчыкам мясцовага сельскага клуба. Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1966 годзе працаваў настаўнікам, дырэктарам школы, у рэдакцыі газеты, на камсамольскай і партыйнай рабоце.
З 1996 года працаваў загадчыкам аддзела маркетынгу ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В. М. Кавалеўскага.
А з 1999 года па 2004 год дырэктарам раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.
У 1999 годзе ім была выдадзена кніга-хроніка “Памяць. Бераставіцкі раён”. У працы па яе стварэнні, якая доўжылася не адзін год, у пошуку, зборы і падрыхтоўцы матэрыялаў прынялі ўдзел шмат ініцыятыўных, нераўнадушных людзей раёна. У выніку — менавіта наша кніга “Памяць” была вылучана сярод іншых падобных работ за фундаментальнасць гістарычнага даследавання, аб’ектыўнасць адлюстравання грамадска-палітычных працэсаў, якія адбываліся на бераставіцкай зямлі. І за гэтую працу ў студзені 2001 года Мікалай Іванавіч атрымаў прэмію Прэзідэнта РБ “За духоўнае адраджэнне”.
У 2000 годзе за шматгадовую работу па маральнаму выхаванню і прапаганду хрысціянскіх каштоўнасцей Мікалай Іванавіч узнагароджаны Памятным медалём “2000 гадоў Хрысціянству”.
У 2003 годзе Мікалай Іванавіч ўзнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Творчы пошук, цяга да вывучэння гісторыі свайго краю прымушалі займацца ўсё новымі праектамі. У кнігу “Памяць” увайшлі далёка не ўсе матэрыялы. І гэта падштурхнула Мікалая Іванавіча да стварэння ўнікальнай у сваім родзе працы — “Летапіснай хронікі Бераставіччыны”. Гэта вялікі збор гістарычных фактаў, архіўных дакументаў, сярод якіх і знойдзенныя зусім нядаўна, а таксама аўтарскія каментарыі да іх. Разумеючы неабходнасць гэтай працы для рэгіёну, яе гістарычную каштоўнасць, у стварэнні “Летапіснай хронікі” Мікалаю Іванавічу дапамагаюць работнікі раённай бібліятэкі імя В. М. Кавалеўскага, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.
У 2005 годзе Мікалай Іванавіч, за вялікую работу па патрыятычнаму выхаванню моладзі, узнагароджаны медалём “60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне”, Ганаровай граматай аблвыканкама.
У 2010 годзе Мікалай Іванавіч Пацэнка атрымаў Прэмію Беларускага прафсаюза работнікаў культуры ў намінацыі “Літаратура і журналістыка”.
За значны ўклад у вывучэнне гісторыі роднага краю, патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення рашэннем райвыканкама краязнаўцу прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін Бераставіцкага раёна”. Узнагароджаны медалямі “70 год вызвалення Беларусі”, а таксама ганаровымі граматамі аблвыканкама, райвыканкама і інш.

Бібліяграфія:
Літаратура пра Мікалая Пацэнка

1. Ганчарова, С. Краязнаўства — справа жыцця Мікалая Пацэнкі / Святлана Ганчарова // Бераставіцкая газета. — 2010. — 15 кастрычніка. — С. 7.
2. Ганчарова, С. Музей Вавёркі — малады і незвычайны / Святлана Ганчарова; фота // Бераставіцкая газета. - 2018. — 19 мая (№ 39). — С. 5.
3. Гончарова, С. Научный сотрудник ГУК «Музей Белки в Большой Берестовице» Николай Паценко награжден юбилейной медалью Федерации профсоюзов Беларуси / Светлана Гончарова // Бераставіцкая газета. — 2016. — 26 мая. — С. 9.
4. Козырёв. В. Краевед с душой журналиста / Владимир Козырёв // Советская Белоруссия. — 2018. —18 сентября. — С. 11.
5. Пракопчык, Б. “А Бераставіца — ты мая жывіца... / Барыс Пракопчык // Мы — Беларусы. — Мн.: Літаратура і мастацтва, 2003. — С. 209.
6. Хілюта, С. З творчасцю па жыцці ідзе Мікалай Пацэнка / Сяргей Хілюта // Бераставіцкая газета. — 2014. — 4 февраля. — С. 8.

Артыкулы Мікалая Пацэнкі:

1. Памяць: Гіст.-дакум. Хроніка Бераставіцкага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1999. — 624 с.: іл.
2. Паценко, Н. Генерал Иван Прокофьевич Михайлин / Николай Паценко // Бераставіцкая газета. — 2010. — 30 мая. — С. 7.
3. Паценко, Н. Георгиевский кавалер – родом из Павлюшек / Николай Паценко // Бераставіцкая газета. — 2011. — 18 февраля. — С. 6.
4. Паценко, Н. Гродненщина синеокая / Николай Паценко, Сергей Хилюта // Бераставіцкая газета. — 2018. — 14 сентября. — С. 12.
5. Паценко, Н. Документы архивов свидетельствуют. Крестьянские бунты в Велико-Берестовицкой волости в 1905 году / Николай Паценко // Бераставіцкая газета. — 2011. — 23 сентября. — С. 9.
6. Паценко, Н. К 100-летию БССР. Хроника событий Берестовицкого района в 1940 году / Николай Паценко // Бераставіцкая газета. — 2018. — 12 декабря. — С. 7.
7. Свейко, Н. Редактор книги «Память» Николай Паценко рассказал о подвиге комсомольцев / Наталья Свейко // Бераставіцкая газета. — 2018. — 20 августа. — С. 11.
Пацэнка, М. 150 гадоў таму: царкоўныя перамены / Мікалай Пацэнка // Бераставіцкая газета. — 2017. — 1 ліпеня (№ 51). — С. 11.
8. Пацэнка, М. 1920…Верасень… Баі пад Бераставіцай / Мікалай Пацэнка // Бераставіцкая газета. — 2010. — 26 октября. — С. 12.
9. Пацэнка, М. Аб нас пісалі: «Бунт у мястэчку Крынкі». “Наша ніва”. 1905 г. №24 / Мікалай Пацэнка // Бераставіцкая газета. — 2011. — 13 июня. — С. 5.
10. Пацэнка, М. Аб станаўленні сельскагаспадарчай вытворчасці на Бераставіччыне / Мікалай Пацэнка // Бераставіцкая газета — 2014. — 31 августа. — С. 7.
11. Пацэнка, М.  Адзін з першых калгасаў / Мікалай Пацэнка //  Бераставіцкая газета. —  2014. —  6 верасня (№ 69).   C. 3.
12. Пацэнка, М. Алекшыцкая царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы / Мікалай Пацэнка // Серыя: Помнікі гісторыі і культуры Бераставіччыны. — Вялікая Бераставіца, 2009.
13. Пацэнка, М. Арганізатар, прапагандыст і агітатар / Мікалай Пацэнка // Бераставіцкая газета. - 2014. — 4 кастрычніка (№ 77). — С. 3.
14. Пацэнка, М.  Артыкулы нашых землякоў у рэспубліканскім друку //  Бераставіцкая газета. —  2015. — 1 верасня (№ 69). —  C. 5.
15. Пацэнка, М. Аўтар “Буквара” Надзежда Сторажава – наша зямлячка з вёскі Канюхі / Мікалай Пацэнка // Бераставіцкая газета. — 2018. — 18 жніўня. — С. 8.
16. Пацэнка, М. “Бераставіца – прыгажосці крыніца” / Мікалай Пацэнка // Бераставіцкая газета. — 2012. — 17 лютага. — С. 11.
17. Пацэнка, М. Бераставічане ў віхуры гістарычных падзей / Мікалай Пацэнка // Бераставіцкая газета. — 2017. — 7 лістапада. — С. 9.
18. Пацэнка, М. Бераставічанін Мікалай Марцінчык — «Доктар усёй медыцыны» / Мікалай Пацэнка // Бераставіцкая газета. — 2012. — 20 жніўня. — С. 8.
19. Пацэнка, М. Бераставіччына пасля далучэння да БССР / Мікалай Пацэнка // Бераставіцкая газета. — 2018. — 14 снежня. — С. 7.
20. Пацэнка, М. Біяграфічны даведнік пад назвай «Людзі навукі з Бераставіччыны» падрыхтавалі і выпусцілі работнікі раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага / Мікалай Пацэнка // Бераставіцкая газета. — 2017. — 30 жніўня. — С. 13.
21. Пацэнка. М. Будаўніцтва ў Бераставіцкім раёне ў першую ваенную пяцігодку / Мікалай Пацэнка, Святлана Ганчарова // Бераставіцкая газета. — 2014. — 5 жніўня. — С. 12.
22. Пацэнка, М.  Бунт сялян вёскі Леснявічы / Мікалай Пацэнка //  Бераставіцкая газета. —  2012. — 25 верасня (№76). —  C.3.
23. Пацэнка, М.  Васіль Быкаў на Бераставіччыне / Мікалай Пацэнка //  Бераставіцкая газета. —  2015. —  7 сакавіка (№ 18). — C. 6—7.
24. Пацэнка, М. “Вечерняя Москва” ваенных гадоў у Бераставіцы / Мікалай Пацэнка // Бераставіцкая газета. — 2010. — 10 декабря. — С. 10.
25. Пацэнка, М.  Генерал Заміроўскі — абаронца блакаднага Ленінграда / Мікалай Пацэнка //  Бераставіцкая газета. —  2014. — 15 лютага (№ 12). —  C.8.
26. Пацэнка, М. Граф Каліёстра ў Клепачах / Мікалай Пацэнка // Бераставіцкая газета. — 2013. — 15 красавіка. — С. 8.
27. Пацэнка, М. Да 70-годдзя ўтварэння Бераставіцкага раёна / Мікалай Пацэнка, Марыя Драпеза // Бераставіцкая газета. — 2014. — 18 красавіка. — С. 12.
28. Пацэнка, М. Дзіцячы дом у Старым Дворцы / Мікалай Пацэнка // Бераставіцкая газета. — 2016. — 6 красавіка. — С. 11.
29. Пацэнка, М.  "Доктар усёй медыцыны" / Мікалай Пацэнка //  Бераставіцкая газета. —  2012. —  21жніўня (№ 66). — C. 4.
30. Пацэнка, М. Доўгая дарога дадому Яўгенія Тамашчыка / Мікалай Пацэнка // Бераставіцкая газета. — 2013. — 24 верасня. — С. 8.
31. Пацэнка, М. Жыццё і загадкі паэтычнага лёсу Янука Д. / Мікалай Пацэнка // Бераставіцкая газета. — 2010. — 17 снежня. — С. 9.
32. Пацэнка, М. З летапіснай хронікі Бераставіччыны / Мікалай Пацэнка // Бераставіцкая газета. — 2017. — 30 красавіка. — С. 9.
33. Пацэнка, М. “Знамя Советов” – першая раённая газета / Мікалай Пацэнка // Бераставіцкая газета. — 2014. — 20 сентября. — С. 11.
34. Пацэнка, М. І вырашылі пабудаваць новы храм…/ Мікалай Пацэнка // Бераставіцкая газета. — 2011. — 18 августа. — С. 13.
35. Пацэнка, М.  Іх іменамі названы вуліцы Вялікай Бераставіцы / Мікалай Пацэнка //  Бераставiцкая газета. —  2007. — 20 чэрвеня (№ 47).  — C.5.
36. Пацэнка, М. Кастусь Каліноўскі і Вялікая Бераставіца / Мікалай Пацэнка // Бераставіцкая газета. — 2013. — 1 мая. — С. 8.
37. Пацэнка, М. Культурнае жыццё на Бераставіччыне ў 60-ыя — 90-ыя гады / Мікалай Пацэнка, Святлана Ганчарова // Бераставіцкая газета. — 2014. — 22 августа. — С. 11.
38. Пацэнка, М. Культурнае жыццё на Бераставіччыне ў 40-ыя — 60-ыя гады мінулага стагоддзя / Мікалай Пацэнка, Святлана Ганчарова // Бераставіцкая газета. — 2014. — 19 августа. — С. 6.
39. Пацэнка, М. Летапісная хроніка Бераставіччыны ў 6-ці тамах / Мікалай Пацэнка. — Вялікая Бераставіца, 2009 г.
40. Пацэнка, М.  Магістр філасофіі з Малой Бераставіцы / Мікалай Пацэнка //  Бераставіцкая газета. —  2009. —  22 жніўня (№ 65). — С.3.
41. Пацэнка, М. Народная адукацыя на Бераставіччыне ў пасляваенны час / Мікалай Пацэнка // Бераставіцкая газета. — 2014. — 13 сентября. — С. 6.
42. Пацэнка, М. Наш зямляк – абаронца Ленінграда / Мікалай Пацэнка // Бераставіцкая газета. — 2015. — 8 мая. — С. 10.
43. Пацэнка, М.  Партызанка з Лашы Вольга Соламава / Мікалай Пацэнка //  Бераставіцкая газета. —  2009. —  №31 (7412). —  21 красавіка. — С.3.
44. Пацэнка, М. “Першыя саветы” на Бераставіччыне / Мікалай Пацэнка // Бераставіцкая газета. — 2010. — 15 октября. — С. 11.
45. Пацэнка, М. Прафесар Сяргей Габрусевіч з Верхаўлян / Мікалай Пацэнка // Бераставіцкая газета. — 2017. — 17 декабря. — С. 9.
46. Пацэнка, М. Расійскі вучоны – родам з Бераставічан / Мікалай Пацэнка // Бераставіцкая газета. — 2015. — 10 сентября. — С. 7.
47. Пацэнка, М. Свяшчэннік з Алекшыцаў / Мікалай Пацэнка // Браставіцкая газета.— 2010. — 23 студзеня (№5).— C.7.
48. Пацэнка, М. Станаўленне аховы здароўя на Бераставіччыне ў пасляваенны час / Мікалай Пацэнка, Марыя Драпеза // Бераставіцкая газета. — 2014. — 30 июля. — С. 10.
49. Пацэнка, М. Старонкі гісторыі: 205 гадоў таму пачалася вайна з Напалеонам / Мікалай Пацэнка // Бераставіцкая газета. — 2017. — 18 июня. — С. 11.
50. Пацэнка, М. Сын і унук / Мікалай Пацэнка // Бераставіцкая газета. — 2018. — 26 октября. — С. 7.
51. Пацэнка, М. Сялянскія хваляванні на Бераставіччыне ў 1862 годзе / Мікалай Пацэнка // Бераставіцкая газета. — 2017. — 10 декабря. — С. 9.
52. Пацэнка, М. Трагічная дата ў гісторыі Бераставіччыны / Мікалай Пацэнка // Бераставіцкая газета. — 2014. — 3 сентября. — С. 7.
53. Пацэнка, М. Ураджэнец Бераставіцкага раёна Іван Карпуць: беларускі акадэмік і ганаровы прафесар Калумбійскага і Кембрыджскага ўніверсітэтаў / Мікалай Пацэнка // Бераставіцкая газета. — 2018. — 15 июля. — С. 11.
54. Пацэнка, М.  Храм пад буслінымі крыламі / Мікалай Пацэнка //  Бераставiцкая газета. —  2006. — 26 красавіка (№ 32). — C.5.
55. Пацэнка, М. Хроніка падзей 1863 года на Бераставіччыне / Мікалай Пацэнка // Бераставіцкая газета. — 2018. — 28 января. — С. 9.
56. Пацэнка, М. Ці быў храм у Старым Дворцы? / Мікалай Пацэнка // Бераставіцкая газета. — 2014. — 28 января. — С. 10.
57. Пацэнка, М. Ян Кароль Хадкевіч / М. Пацэнка // Бераставіцкая газета. - 1998. — 30 снежня (№101). — С. 2 — 3.
58. Пракопчык, Б. “А Бераставіца — ты мая жывіца... / Барыс Пракопчык // Мы — Беларусы. — Мн.: Літаратура і мастацтва, 2003. — С. 209.