Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.
         

Філіял "Дзіцячая бібліятэка"

Філіял "Дзіцячая бібліятэка" 
Загадчык: Кумпель Аксана Паўлаўна
Час заснавання: 1951г.
Адрас: 231778, г.п.В.Бераставіца
вул. Чырвонаармейская,4
Тэл.: 2-18-95
e-mail: berestlibchild@gmail.com
сайт: http://lib-kid.berest-ide.by/
Час працы: з 10.00 да 19.00. 
з 9.00 да 18.00 (зімовы перыяд)
Выхадны дзень – нядзеля. 
Санітарны дзень – апошні чацвер месяца. 
    Філіял "Дзіцячая бібліятэка" - інфармацыйна-адукацыйны цэнтр для дзяцей і юнацтва. Прапануе сваім карыстальнікам фонд энцыклапедычных і даведачных выданняў, літаратуру ў дапамогу школьнай праграме, перыядычныя выданні. Праводзіць урокі пазакласнага чытання, ранішнікі, тэматычныя агляды, гульнёвыя праграмы, урокі інфармацыйнай культуры, арганізоўвае кніжныя выставы, прэзентацыі кніг. Пры філіяле працуе два аматарскіх аб'яднання: "Экалагічны буквар" (экалагічны напрамак) і "Люстэрка" (эстэтычны напрамак), для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Бібліятэка актыўна супрацоўнічае з Вялікабераставіцкай сярэдняй школай. Да паслуг карыстальнікаў: медыятэка, дзе можна пазнаёміцца з мультымедыйнымі выданнямі, паслухаць аўдыёкнігу ці паглядзець фільм. Фонд бібліятэкі складае 22529 экз. дакументаў. Чытачы – 1684, выдача выданняў – 40409 экз. дакументаў, колькасць наведванняў – 13537. Рэгістрацыя і абслугоўванне чытачоў вядзецца ў аўтаматызаваным рэжыме.