Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.
         
   БЕРАСТАВІЧЧЫНА: УЧОРА І СЁННЯ

     Наш Бераставіцкі раён за апошнія 20-30 гадоў дасягнуў у сваім развіцці значных сацыяльна-эканамічных і вытворчых поспехаў. Карэнным чынам змянілі свой выгляд гарадскі пасёлак Вялікая Бераставіца і сельскія населеныя пункты. Пра гэта сведчаць здымкі мінулых гадоў і сучаснае фота аб'ектаў вытворчай, сацыяльнай інфраструктуры. Прадстаўляем вашай увазе новы фотапраект "Бераставіччына: учора і сёння".