Краязнаўчы каляндар 2018

Краязнаўчы каляндар на 2018 год створаны на аснове кнігі “Памяць” Бераставіцкага раёна, “Летапіснай хронікі Бераставіччыны”, тэматычнай папкі “Знакамітыя людзі Бераставіччыны”, фактаграфічнай картатэкі “Славутыя імёны Бераставіччыны”. Папка і картатэка змяшчаюць звесткі энцыклапедычных выданняў: Беларуская энцыклапедыя: У 18 т..-Мінск.: БелЭн., 1996-2004; Республика Беларусь: энцыкл.: в 6 т. - Минск.: БелЭн., 2005-2008; Беларусь: энцыкл. давед.- Мінск: БелЭн., 1995; Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Мінск.: БелЭн., 1993-2003; Культура Беларусі: энцыкл.: у 6 т.- Мінск: БелЭн., 2010-2015; Мысліцелі і асветнікі Беларусі. Х-ХІХ стст.: энцыкл. давед.- Мінск.: Бел.Эн., 1995; Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: у 5 т.- Мінск.: БелСЭ, 1984-1987; Беларускія пісьменнікі: Бібліягр. слоўн.: у 6 т.- Мінск.: БелЭн., 1992-1995; Тэатральная Беларусь: энцыкл.: у 2 т. – Мінск: БелЭн., 2002 – 2003; Беларускі фальклор: энцыкл.: у 2 т.- Мінск: БелЭн., 2005-2006; Народная культура Беларусі: энцыкл. давед.- Мінск: БелЭн., 2002; Спортивная энциклопедия Беларуси.- Минск: БелЭн., 2005; Туристическая энциклопедия Беларуси. – Минск, 2007; Пяткевіч, А. Людзі культуры з Гродзеншчыны: давед. / Аляксей Пяткевіч.- Гродна, 2000; Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т.9. Гродзенская вобласць. Кн.1/ рэдкал.: У.У. Андрыевіч [і інш.]; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры; Выдаведства “Беларуская Энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі”.- Мінск : Беларус. Энцыкл. Імя П. Броўкі, 2015; Книга героев Гродненской области.- Гродно, 2005; Культура Гродзеншчыны: Факты. Падзеі. Асобы.- Мінск, 2014; Ермоленко, В.А. 400 имен: жизнеописания видных деятелей истории и культуры Гродненщины / В.А. Ермоленко, В.Н. Черепица.- Гродно, 2014; Гостев, А.П. Известные уроженцы Гродненской области / А.П. Гостев.- Гродно, 2016,   а таксама матэрыялаў з электронных рэсурсаў.
         Адбор юбілейных дат рабіўся ў адпаведнасці са значнасцю для гісторыі, эканомікі і культуры краю. Для персаналій юбілейнымі вырашана лічыць: 60, 65, 70 ... і далей гадоў. Указваюцца сувязі дзеячаў з Бераставіччынай. Даты даюцца па новаму стылю, геаграфічныя аб’екты – згодна сучаснаму адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму дзяленню.
         Спадзяёмся, што наш каляндар будзе карысным і цікавым для шырокага кола чытачоў, краязнаўцаў,  бібліятэкараў і ўсім тым, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю.

765   гадоў таму (1253) праз Бераставіцкую зямлю прайшло войска галіцка-валынскіх князёў Васілька Раманавіча і Рамана Данілавіча, якія выйшлі ў паход на Гародню і пасля аблогі захапілі горад.

405  гадоў (1613) з часу выдання Карты Вялікага княства Літоўскага (гравёр               Т. Макоўскі), на якой пазначана мястэчка Вялікая Бераставіца: яно адносілася да Гродзенскага павета Трокскага ваяводства.

260 гадоў з дня нараджэння Нямцэвіча Юльяна Урсына (16.02.1758 -21.05.1841), вядомага польскага пісьменніка, палітычнага дзеяча і гісторыка, аднаму з нашчадкаў якога – Ежы Урсын Нямцэвічу – у 1920 – 1930-х гг. належаў маёнтак Цецяроўка. У 1789 г. Юльян Урсын Нямцэвіч наведаў Вялікую Бераставіцу.


180 гадоў з дня нараджэння Каліноўскага Кастуся (02.02.1838 - 22.03.1864), рэвалюцыянера-дэмакрата пач. 1860-х гг., публіцыста, паэта, аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 у Польшчы, Беларусі і Літве. К. Каліноўскі неаднаразова бываў у Вялікай Бераставіцы і Кватарах.


155  гадоў (май 1863) з часу ўступлення атрада паўстанцаў Кастуся Каліноўскага ў Вялікую Бераставіцу.




130  гадоў  з дня нараджэння ксяндза Мечыслава Малыніча-Маліцкага  (16.09.1888, Вялікая Бераставіца – 30.03. 1969, Слуцк), беларускага і польскага рэлігійнага дзеяча, апошняга настаяцеля бераставіцкага касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі  ў 1945-1946 гг.


120  гадоў назад (1898 г.) у Вялікай і Малой Бераставіцах і Алекшыцах некалькі месяцаў жыў Яфім Карскі (1860/1861, в. Лаша, Гродзенская губ. - 1931), вядомы беларускі і рускі філолаг-славіст, этнограф, будучы акадэмік Пецярбугскай Акадэміі навук (з 1916) і Чэшскай Акадэміі навук (з 1922). Ён вывучаў тут гаворку мясцовага насельніцтва і вусную народную творчасць.

115  гадоў  з часу першага выдання кнігі ўспамінаў “З Гродзенскага ваяводства. Да 40-й гадавіны студзеньскага паўстання 1863 г.” (Львоў, 1903)   Фелікса Ражанскага, каморніка з Вяліай Бераставіцы. У кнізе аўтар упамінае імя бераставіцкага ксяндза Ігнація Казлоўскага як удзельніка Гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі 1862 года.
  

110 гадоў з дня нараджэння Адляніцкага-Пачобута Станіслава Ігнацевіча (1908, в. Пачобуты – 1981), навукоўца, доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара Познаньскага універсітэта.



110 гадоў з дня нараджэння Цітаішвілі Геронція Несцеравіча (1908, в. Мазіоны Азгурыйскага р-на Грузінскай ССР – 14.07.1944, в. Малая Бераставіца) – камандзіра 250-й мотастралковай дывізіі, гвардыі палкоўніка, які геройскі загінуў пры вызваленні Бераставіцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.



105  гадоў (1913) з пачатку будаўніцтва шашы Алекшыцы – Вялікая Бераставіца – станцыя Бераставіца.

105  гадоў з дня нараджэння Прытыцкага Сяргея Восіпавіча (01.02.1913 – 13.06.1971), дзяржаўнага і палітычнага дзеяча Беларусі, дзеяча рэвалюцыйнага і патрыятычнага рухаў на Беларусі. У 1931 – 1932  гг. часта бываў у Вялікай Бераставіцы і навакольных вёсках, удзельнічаў і выступаў на падпольных сходах і маёўках. 


95  гадоў з дня нараджэння Цыванюка Пятра Паўлавіча (24.04.1923, м. Грудак (цяпер Беластоцкі павет Падляскага ваяводства, Польшча), Заслужанага настаўніка БССР (1968). З 1951 г. – настаўнік, з 1954 па 1983 гг – дырэктар Кватарскай сярэдняй школы.




90  гадоў з дня нараджэння Стока Любові Іванаўны (1928, в. Алекшыцы), Заслужанай настаўніцы БССР (1971). З 1947 г. – настаўніца пачатковых класаў Гольнеўскай, Алекшыцкай школ, з 1952 – настаўніца замежнай мовы Масалянскай СШ, Алекшыцкай БШ.
                                                         
85  гадоў з дня нараджэння Марцінчыка Мікалая Васільевіча (нар. у 1933 г., в. Кубельнікі), навукоўца, дацэнта, працаваў на кафедры земляробства Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.





85  гадоў з дня нараджэння Тамашчыка Яўгена Аляксандравіча (нар. у 1933 г., в. Карпаўцы), навукоўца, доктара медыцынскіх навук, прафесара Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта.



85  гадоў з дня нараджэння Янчэўскага Мікалая Мяфодзевіч (нар. у 1933 г., в. Шаляпкі), навукоўца, кандыдыта медыцынскіх навук, дацэнта, былога выкладчыка Гродзенскага Дзяржаўнага медыцынскага універсітэта.





80  гадоў з дня нараджэння Нікана Анатолія Міхайлавіча (нар. у 1938 г., в. Бераставічаны – 1995), навукоўца, педагога, кандыдата медыцынскіх навук, выкладчыка Ленінградскага медыцынскага інстытута імя Мечнікава.

80  гадоў з дня нараджэння Карпуця Івана Мацвеевіча (нар. у 1938 г., в. Даўбянкі – 18.02.2012), беларускага вучонага ў галіне ветэрынарыі, члена-карэспандэнта Акадэміі аграрных навук Беларусі, доктара ветэрынарных навук, прафесара.



80  гадоў з дня нараджэння Дубко Аляксандра Іосіфавіча (1938-2001), дзяржаўнага дзеяча Беларусі, Героя Сацыялістычнай Працы, Героя Беларусі. У 1966-1970 гг. працаваў начальнікам вытворчага ўпраўлення сельскай гаспадаркі Бераставіцкага раёна. У 1994-2001 гг. старшыня Гродзенскага аблвыканкама.

  
80  гадоў з дня нараджэння Сяргейчыка Уладзіміра Міхайлавіча (нар. у 1938 г., в. Траццякі), заслужанага работніка культуры Рэспублікі Беларусь, былога дырэктара Гродзенскага Дзяржаўнага каледжа мастацтваў.


75  гадоў з дня нараджэння  Карчэўскага Уладзіміра Максімавіча (нар. у 1943 г., в. Клепачы), заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь (1988), дацэнта, былога дэкана факультэта фізічнай культуры Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Я. Купалы.


75  гадоў з дня нараджэння  Цяжкага Артура Іосіфавіча (23.07.1943, в. Лылойці Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл. – 1984), беларускага празаіка і журналіста. У 1975 г. працаваў карэспандэнтам бераставіцкай раённай газеты “За камунізм”.



                          

75  гадоў (1943) з часу стварэння на тэрыторыі Бераставіччыны партызанскай брыгады імя К. Каліноўскага (камандзір М.К. Вайцяхоўскі), баявыя групы якой дзейнічалі на Бераставіччыне.

70  гадоў (1948) з часу стварэння  саўгаса “Бераставіцкі”на базе маёнтка “Масаляны”. Першы дырэктар у 1949-1950 гг. – Лісоўскі Марк Канстанцінавіч. У 2000 г. саўгас рэарганізаваны ў раённае ўнітарнае сельскагаспадарчае прадпрыемства “Масаляны”.


70  гадоў (12.08.1948) з часу арганізацыі ў в. Пяцельчыцы калгаса “Ударнік” (старшыня М.І. Сарасек).

70  гадоў (1948) з часу арганізацыі ў в. Дзевяткі калгаса імя Жданава (старшыня В.С. Казлоўскі).

70  гадоў (1948) з часу  адкрыцця буракапрыёмнага пункта на чыгуначнай станцыі Бераставіца (цяпер п. Пагранічны) (кіраўнік І.М. Глушко).

65  гадоў з дня нараджэння Громкі Мікалая Іванавіча (нар. у 1953 г., в. Пыхоўчыцы), навукоўца, выкладчыка факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

      
                                                                                                                       
65  гадоў з часу стварэння арганізацыі “Разнапрамсаюз”, якая аб’яднала рамонт і пашыў абутку і адзення, цырульню, фатаграфію, каўбасны цэх. У цяперашні час -  Бераставіцкае ўнітарнае камунальнае прадпрыемства бытавога абслугоўвання насельніцтва.

55  гадоў (1963) з часу стварэння дарожна-эксплуатацыйнага ўчастка №160 (ДЭУ-160) (кіраўнік П.С. Карпенка). У 1998 г. перайменаваны ў Дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне №160 (ДРБУ-160).

                                                           


55  гадоў (18.12.1963) з часу стварэння аўтабазы №1 “Сельгастранса” Гродзенскага абласнога аўтатрэста, якая размясцілася на былой тэрыторыі пагранічнага кантрольна-прапускнога пункта і мела 45 грузавых аўтамашын.

 35  гадоў (1983) з таго часу, як Бераставіцкі раён выйшаў пераможцам у рэспубліканскім сацыялістычным спаборніцтве за лепшую пастаноўку работы культурна-асветных устаноў і быў узнагароджаны пераходным Чырвоным сцягам Міністэрства культуры БССР і галінованга прафсаюза работнікаў культуры.

20  гадоў (снежань 1998) з часу прысваення Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя Восіпа Міхайлавіча Кавалеўскага (09.01.1801, Вялікая Бераставіца – 09.10.1878, Варшава), вядомага вучонага, гісторыка і этнографа, аднаго з заснавальнікаў манголазнаўства ў Расіі, ураджэнца Вялікай Бераставіцы.