У філіялах “Дзіцячая бібліятэка”
і “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” працуюць
інфармацыйна-адукацыйныя цэнтры. Яны створаны з мэтай развіцця
інфармацыйна-адукацыйнай культуры, інтэлектуальнага росту і задавальнення
пазнавальных патрабаванняў дзяцей і падлеткаў.
Інфармацыйна-адукацыйны цэнтр валодае
фондам інфармацыйна-адукацыйных дакументаў, як на папяровым так і на
электронных носьбітах. Цэнтр арганізуе аператыўны доступ карыстальнікаў да
інфармацыйных рэсурсаў. Інфармацыйна-адукацыйны цэнтр дае магчымасць
карыстальніку самастойна рабіць пошук інфармацыі, сістэматызаваць яе.