Камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Пагранічны –Агра»

Аграгарадок Пагранічны — адміністрацыйны цэнтр Пагранічнага сельскага Савета, знаходзіцца ў 70 км ад Гродна.


Яго гісторыя цесна звязана з развіццём чыгуначнай станцыі, якая ўзнікла тут у сувязі з будаўніцтвам чыгункі Баранавічы-Беласток. Першая афіцыйная назва “пасёлак Бераставіца” з’явілася 30 снежня 1975 года. У 1978 годзе пасёлак перайменавалі ў Пагранічны. З 2007 года — гэта аграгарадок Пагранічны.

Камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства “Пагранічны-Агра” створана шляхам рэарганізацыі ў форме пераўтварэння сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Цецераўка” (да перайменавання калгас “Пагранічны” Бераставіцкага раёна — перайменаваны рашэннем сходу ўпаўнаважаных 31 мая 2003 г.).

На тэрыторыі прадпрыемства размешчана 22 населеныя пункты, ў якіх пражывае каля 3000 чалавек, у тым ліку ў а/г звыш 1500 чалавек. Плошча сельскагаспадарчых угоддзяў складае 9175 гектараў.

Мадэрнізацыі вытворчай базы, абнаўленню матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў тут надаецца пастаянная і належная ўвага. На сённяшні дзень у гэтай гаспадарцы працуе больш за 400 чалавек. З іх практычна трэцяя частка занятая на флагмане вытворчасці — свінагадоўчым комплексе. Больш за 50 чалавек працуюць на малочнатаварных комплексах "Рудаўляны" і "Кватары". За больш чым 70-гадовую гісторыю свайго існавання цяперашняе камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства "Пагранічны-Агра" зведала нямала перайменаванняў і рэарганізацый.

Цяперашні КСУП "Пагранічны-Агра" — гэта буйная гаспадарка, ў якой налічваецца больш за 6 тысяч гектараў раллі. У такіх межах яно існуе з канца 70-х гадоў мінулага стагоддзя, прайшоўшы да гэтага серыю аб'яднальных актаў. Так, у 1972 годзе аб'ядналіся калгасы "Грыцавічы" і імя Чарняхоўскага, а ў сакавіку 1979 года адбыўся наступны этап узбуйнення. Калгас імя Чарняхоўскага аб'яднаўся з калгасам імя Жданава. Праз 10 гадоў калгас імя Жданава перайменавалі ў калгас "Пагранічны". А з кастрычніка 1993 года цэнтр гаспадаркі размяшчаецца ў новым будынку ў аграгарадку Пагранічны. Доўгі час, з 1972 па 2004 год, нязменным кіраўніком гаспадаркі быў Антон Ігнатавіч Папоўскі. Людзі да гэтага часу ўспамінаюць яго як граматнага і талковага кіраўніка. Шмат у чым менавіта дзякуючы яго старанню і ўменню сфармавалася тая матэрыяльна-тэхнічная база, якая і сёння ёсць у гаспадарцы. У 2003 годзе адбылася чарговая рэарганізацыя. Да калгасу «Пагранічны» далучылі «Авангард».

А ўся гісторыя камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства "Пагранічны-Агра" налічвае 70 гадоў. Дарэчы, гэтай юбілейнай даце была прысвечана асноўная частка духоўна-свецкага фестывалю "Прыгранічны звон", які праходзіць  ў аграгарадку Пагранічны ў пачатку чэрвеня.

Тэрыторыю прадпрыемства перасякае з поўначы на поўдзень і з усходу на захад дарогі рэспубліканскага значэння. Існуе таксама добрая сувязь паміж вытворчымі падраздзяленнямі. Сувязь прадпрыемства з райцэнтрам і абласным цэнтрам ажыццяўляюцца па асфальтаванай шашэйнай дарозе Ваўкавыск – Гродна і ст. Бераставіца – Свіслач. Праз прадпрыемства праходзіць чыгунка. У асноўным населеныя пункты і жывёлагадоўчыя фермы звязаны з цэнтрам гаспадаркі прафіляванымі ўнутрыгаспадарчымі дарогамі, якія могуць эксплуатавацца ў любую пару года.

Спажыўцамі с/г прадукцыі з'яўляюцца: ААТ "Ваўкавыскі мясакамбінат", Ваўкавыскае раённае спажывецкае таварыства, Бераставіцкае раённае спажывецкае таварыства, ААТ "Гродзенскі мясакамбінат", ААТ "Малочны Мір", камерцыйныя фірмы.

Спецыялізацыя прадпрыемства — мясамалочны напрамак з развітым вырошчваннем цукровых буракоў і збожжавых гаспадарак. Таксама кааператыў ажыццяўляе наступныя віды дзейнасці: вырошчванне збожжавых і зернебабовых культур; вырошчванне бульбы; вырошчванне кармавых культур і іх насення; развядзенне буйной рагатай жывёлы; развядзенне коней; развядзенне свіней; развядзенне іншых жывёл; раслінаводства ў спалучэнні з жывёлагадоўляй; эксплуатацыя арашальных і асушальных сістэм; паслугі па вырошчванні с/г прадукцыі; паслугі ў галіне жывёлагадоўлі; ветэрынарная дзейнасць; вытворчасць мясных прадуктаў; Вытворчасць гатовых кармоў для жывёл, якія змяшчаюцца на ферме; Распілоўка і габлёўка драўніны; вытворчасць іншых драўляных вырабаў; агульнае будаўніцтва будынкаў; аптовы гандаль збожжам, насеннем, кармамі для с/г жывёл; аптовы гандаль жывымі жывёламі; аптовы гандаль мясам, мяснымі прадуктамі; аптовы гандаль малочнымі прадуктамі; раздробны гандаль мяснымі і малочнымі прадуктамі; дзейнасць грузавога і аўтамабільнага транспарту.


КСУП «Пагранічны Агра»   http://pogran.by


Бібліяграфія:

        Ботвинко, А. Светлана Сачёк — оператор с 30-летним стажем / Анна Ботвинко; фото // Бераставіцкая газета. - 2021. — 31 ліпеня (№ 59). — С. 4. ББК 462.3

О Светлане Сачек, бывшей работнице КСУП "Пограничный-Агро".

Ботвинко, А. Сев озимых — задача номер один / Анна Ботвинко; фото // Бераставіцкая газета. - 2021. — 2 кастрычніка (№ 77). — С. 3. ББК 462.3

О севе озимых в КСУП "Пограничный-Агро".

Василёвкина, Т. Полевая кухня по-домашнему / Татьяна Василёвкина // Гродзенская праўда. - 2017. — 9 жніўня (№63). — С. 5. ББК 462.3

Об уборочной кампании — 2017 в СПК "Пограничный" Берестовицкого района.

Гиль, Г. Верхнего предела нет : зарплата комбайнера на уборочной зависит только от его мастерства / Геннадий Гиль // Сельская газета. - 2021. — 27 июля (№ 86). — С. 6. ББК 462.3

О Дмитрие Кухарчике, главном инженере КСУП "Пограничный-Агро" Берестовицкого района.

Гиль, Г. В засуху выручают озимый ячмень и кукуруза / Геннадий Гиль; фото // Сельская газета. - 2019. — 29 июня. — С. 24. ББК 462.3

О работе КСУП "Пограничный-Агро".

Гончарова, С. Здесь трудятся с максимальной отдачей / Светлана Гончарова; фото // Бераставіцкая газета. - 2018. — 17 лістапада (№ 91). — С. 6. ББК 462.3+466

О работе сотрудников в КСУП "Пограничный-Агро".

Грибанова, С. Зажинки в КСУП "Пограничный-Агро" / Светлана Грибанова; фото // Бераставіцкая газета. - 2020. — 7 ліпеня (№ 52). — С. 3. ББК 462.3

Грибанова, С. Состоялся конструктивный разговор / Светлана Грибанова ; Светлана Гончарова // Бераставіцкая газета. - 2020. — 25 ліпеня (№ 57). — С. 2. ББК 15+22+462.3

О встрече депутата Палаты представителей Национального собрания РБ по Гродненскому сельскому избирательному округу № 53 Александра Аутко с трудовыми коллективами КСУП "Пограничный-Агро" и "Малоберестовицкий элитхоз".

Дудко, А. Благородная профессия — хлебороб / Анжелика Дудко; фото // Бераставіцкая газета. - 2019. — 10 верасня (№ 71). — С. 3. ББК 462.3

О Дмитрие Кухарчике, комбайнере КСУП "Пограничный-Агро".

Дудко, А. Бурачны сезон у разгары / Анжаліка Дудко; фота // Бераставіцкая газета. - 2019. — 19 кастрычніка (№ 82). — С. 1. ББК 462.3+464

Аб уборцы цукровых буракоў у КСУП "Пагранічны-Агра".

Заенчковская, О. Ее труд, как лакмусовая бумажка / Ольга Заенчковская; фото // Бераставіцкая газета. - 2019. — 7 сакавіка (№3 18-19). — С. 9. ББК 462.3

Статья посвящена Елене Гришкевич, оператору машинного доения в КСУП "Пограничный-Агро".

Заенчковская, О. Нашел себя в профессии / Ольга Заенчковская; фото // Бераставіцкая газета. - 2019. — 5 студзеня (№ 1). — С. 6. ББК 466.2

О Юрии Господарце, ведущем ветеринарном враче свиноводческого комплекса "Грицевичи" в КСУП "Пограничный-Агро".

Заенчковская, О. Пополняются кукурузные запасы / Ольга Заенчковская; фото // Бераставіцкая газета. - 2018. — 19 верасня (№ 74). — С. 3. ББК 463.9

О Петре Журавенко, агрономе по защите растений КСУП "Пограничный-Агро".

  Заенчковская, О. Составляющая продуктивности — сплоченный коллектив / Ольга Заенчковская; фото // Бераставіцкая газета. - 2019. — 30 студзеня (№ 8). — С. 3. ББК 466

О развитии молочной отрасли на базе КСУП "Пограничный-Агро" Берестовицкого района.

Заенчкоўская, В. Адданы сваёй справе / Вольга Заенчкоўская; фота // Бераставіцкая газета. - 2017. — 16 жніўня (№64). — С. 2. ББК 462.3

Пра Дзмітрыя Кухарчыка, камбайнера з КСУП "Пагранічны-Агра".

Заенчкоўская, В. Жанчына з надзвычайнай жыццёвай энергіяй / Вольга Заенчкоўская; фота // Бераставіцкая газета. - 2018. — 3 сакавіка. — С. 3. ББК 267+466

Пра Людмілу Трахімік, брыгадзіра фермы "Грыцавічы".

Заенчкоўская, В. Падкормліваюць шматгадовыя травы / Вольга Заенчкоўская; фота // Бераставіцкая газета. - 2018. — 28 сакавіка (№24). — С. 1. ББК 462.3

Пра падрыхтоўку і правядзенне вясенне-палявых работ на базе КСУП "Пагранічны-Агра".

Заенчкоўская, В. Першыя ўсходы ўжо блізка / Вольга Заенчкоўская; фота // Бераставіцкая газета. - 2017. — 2 верасня (№69). — С. 3. ББК 462.3

Аб рабоце ў КСУП "Пагранічны".

Заенчкоўская, В. Тут працуюць на вынік / падрыхтавала Вольга Заенчкоўская // Бераставіцкая газета. - 2017. — 18 лістапада (№91). — С. 5. ББК 462.3

Аб работніках КСУП "Пагранічны-Агра".

Миклаш, И. Качественное образование — залог успеха / Ирина Миклаш // Бераставіцкая газета. - 2021. — 22 мая (№ 39). — С. 2. ББК 462.3

О Вячеславе Тимофейчике, молодом специалисте КСУП "Пограничный-Агро".

Миклаш, И. Социальная поддержка — залог успешной работы / Ирина Миклаш; фото // Бераставіцкая газета. - 2019. — 16 лістапада (№ 89). — С. 7. ББК 462.3

О работе в КСУП "Пограничный Агро".

Наддэ, Н. Жыве поўным жыццём / Ніна Наддэ // Бераставіцкая газета. - 2016. — 19 красавіка (№ 30). — С. 3. ББК 462.2+269

Аб Ніне Саваўне Андрушэвіч, ветэране працы ў СВК "Цецяроўка".

Наддэ, Н. У рамках дзяржаўнай праграмы развіцця галіны / Ніна Наддэ // Бераставіцкая газета. - 2017. — 11 лютага (№11). — С. 3. ББК 466

Аб рабоце свінагадоўчага комплексу ў КСУП "Пагранічны — Агра".

Наддэ, Н. Яе рэцэпт шчасця / Ніна Наддэ // Бераставіцкая газета. - 2017. — 11 лютага (№11). — С. 3. ББК 466

Пра Галіну Альховік, аператара свінагадоўчага комплексу ў КСУП "Пагранічны — Агра".

Хилюта, С. В лидерах команда КСУП "Пограничный-Агро" / Сергей Хилюта; фото // Бераставіцкая газета. - 2018. — 30 мая (№ 42). — С. 4. ББК 226+462.3

О соревнованиях санитарных и добровольных пожарных дружин района на базе детского оздоровительного лагеря "Берестовицкий".

Хилюта, С. Кипит работа на полях / Сергей Хилюта // Бераставіцкая газета. - 2017. — 5 красавіка (№26). — С. 1. ББК 462.3

О Василие Царанкове, механизаторе в КСУП "Пограничный-Агро".

Хилюта, С. Овес уже посеяли / Сергей Хилюта; фото // Бераставіцкая газета. - 2020. — 24 сакавіка (№ 23). — С. 1. ББК 462.3

О посевной кампании в КСУП "Пограничный-Агро".

Хилюта, С. Открыли сезон кормозаготовки / Сергей Хилюта; фото // Бераставіцкая газета. - 2020. — 23 мая (№ 39). — С. 1. ББК 462.3

Об открытии кормозаготовительного созона в КСУП "Пограничный-Агро".

Хилюта, С. Пришел черед кукурузы / Сергей Хилюта; фото // Бераставіцкая газета. - 2021. — 24 красавіка (№ 31). — С. 1. ББК 462.3

О посевной кампании в КСУП "Пограничный-Агро".

Хилюта, С. Резервы для развития есть / Сергей Хилюта // Бераставіцкая газета. - 2016. — 19 лістапада (№ 90). — С. 7. ББК 462.3

Об особенностях работы сельскохозяйственных предприятий КСУП "Пограничный-Агро" и СПК "Тетеревка".

Хилюта, С. Уборочная страда стартовала / Сергей Хилюта; фото // Бераставіцкая газета. - 2021. — 13 ліпеня (№ 54). — С. 1. ББК 462.3

Об уборке озимого ячменя в КСУП "Пограничный-Агро".

Хилюта, С. Удовлетворение получает от работы / Сергей Хилюта // Бераставіцкая газета. - 2017. — 17 чэрвеня (№47). — С. 1, 3. ББК 462.3

Об Александре Кухарчике, механизаторе КСУП "Пограничный-Агро".

Хилюта, С. Чем живет малая родина? / Сергей Хилюта; фото // Бераставіцкая газета. - 2019. — 23 лютага (№ 15). — С. 2. ББК 224+462.3

О встрече председателя Берестовицкого райисполкома Антона Кулисевича с трудовым коллективом КСУП "Пограничный-Агро".

Хилюта, С. Школа становления буренок / Сергей Хилюта; фото // Бераставіцкая газета. - 2020. — 11 лютага (№ 11). — С. 3. ББК 462.3

О работе КСУП "Пограничный-Агро".

Хилюта, С. Экипаж-тысячник: первый в районе и пятый в области / Сергей Хилюта; фото // Бераставіцкая газета. - 2020. — 25 ліпеня (№ 57). — С. 1. ББК 462.3

О награждении лучших комбайнеров КСУП "Пограничный-Агро".

Чаровская, К. Дело молодых : КСУП "Пограничный-Агро" Берестовицкого района / Катерина Чаровская; фото // Сельская газета. - 2020. — 14 ноября (№ 131). — С. 13. ББК 462.3