УЛАДАЛЬНІКІ ВЯЛІКАЙ БЕРАСТАВІЦЫ З ХVI ПА ХХ ст.

     З канца 15 ст. па 1506 г. - бераставіцкія землі належылі каралю польскаму і вялікаму князю Літоўскаму Аляксандру Казіміравічу Ягелону (1461-1506).

ХАДКЕВІЧЫ
     З 1506 па 1549 гг. мястэчка Бераставіца і навакольныя вёскі (Рудава, Паплаўцы, Спудзілаўцы, Селянікі, Канюхі і Кавалі) перайшлі ва ўласнасць Аляксандра Іванавіча Хадкевіча (1475-1549), ваяводы Навагрудскага, які атрымаў бераставіцкія землі ад польскага караля Аляксандра за верную і самаадданую службу каралю.
     З 1550 па 1569 гг. Бераставіцай валодаюць сыны А.І.Хадкевіча - Рыгор Аляксандравіч (каля 1500-1572), гетман ВКЛ і Юрый Аляксандравіч каля (1509 - 1569), кашталян трокскі.
     З 1569 года Бераставіцай валодаюць дзеці Юрыя Хадкевіча:
Канстанцін Юр'евіч Хадкевіч, Ежы Юр'евіч Хадкевіч, генеральны стараста жмудскі і Геранім Юр'евіч Хадкевіч, кашталян віленскі і стараста брэст-літоўскі, які ў 1615 годдзе з'явіўся фундатарам касцёла Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ў Вялікай Бераставіцы (касцёл пабудаваны з дрэва).
     З 1617 па 1652 гг. Бераставіца знаходзіцца ва ўласнасці Крыштафа Хадкевіча (каля 1590-1652), ваяводы віленскага, сына Гераніма Хадкевіча. Пры Крыштафе з'яўляецца драўдляны палац Хадкевічаў у Вялікай Бераставіцы.
     З 1652 па 1660 гг. Бераставіцай валодае Ян Казімір Хадкевіч (1616-1660), кашталян віленскі, сын Крыштафа Хадкевіча. Ян Казімір меў чатырох дзяцей: двух сыноў Ежы і Мікалая, якія памерлі ў юнацкім узросце ад чумы 1653 гг. і дзвух дачок Ганну і Тэрэзу.

ЯН КАРОЛЬ ХАДКЕВІЧ

МНІШКІ
     З 1661 па 1693 гг. Бераставіца з навакольнымі вёскамі пераходзіць ва уласнасць Ежы Яна Вандаліна Мнішка (каля 1630-1693), ваяводы валынскага, пасля жаніцьбы ў 1661г. на Ганне Хадкевіч, дачцэ Яна Казіміра Хадкевіча і Сафіі Пац. Ежы Ян Мнішак стаў фундатарам будаўніцтва драўлянага касцёла ў Рудаве - месца культу абраза Божай Маці Рудавай.
     З 1693 г. Бераставіцай валодаюць сыны Ежы Мнішка: Якуб (?-1700), стараста краснастаўскі і Юзаф (1670-1747), маршалак вялікі каронны.
     З 1700 па 1747 гг. Бераставіца знаходзіцца ва ўласнасці Юзафа Вандаліна Мнішка (1670-1747) маршалка вялікага кароннага, кашталяна кракаўскага. Юзаф - буйнешы магнат Рэчы Паспслітай, мецэнат Рэчы Паспалітай, мецэнат, які ахвяраваў грошы на будаўніцтва ў Бераставіцы новага мураванага касцёла замест згарэлага драўлянага ў 1741 г., вядомага пад назвай касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі.
    З 1747 па 1774 гг. Бераставіцай валодае старэйшы сын Юзафа - Ежы Аўгуст Вандалін Мінішак (1715-1778), маршалак надворны каронны і кашталян кракаўскі. Па ініцыятэве Ежы Аўгуста мястэчка Бераставіца атрымала Магдэбургскае права 2 жніўня 1754 г. і статус Вялікая Бераставіца з гербам "Вавёрка" і ратушай.
    1 снежня 1774 г. дачка Ежы Аўгуста - Юзэфіна Амелія Мнішак (1752-1798) выйшла замуж за графа Станіслава Фелікса Патоцкага, ваяводу рускага, якому ўнесла ў якасці пасагу вялікую Бераставіцу з навакольнымі вёскамі. Юзэфіна Амелія ў 1973 годзе ахвяравала грошы на будаўніцтва школы і шпіталя для хворых і убогіх пры мясцовым касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі.

ПАТОЦКІЯ
    З 1774 па 1793 гг. мястэчка Вялікая Бераставіца знаходзіцца ва ўласнасці Станіслава Фелікса Патоцкага (1752-1805), ваяводы рускага, генерала кароннай артылерыі. Станіслаў і Юзэфіна Патоцкія мелі 11 дзяцей. Сярод іх сярэдняя дачка Людвіка Патоцкая (1778-1850) 11 лютага 1793 г. выйшла замуж за Юзафа Дамініка Касакоўскага, вялікага лоўчага ВКЛ, і ўнесла Вялікую Бераставіцу ў якасці пасагу роду Касакоўскіх.

КАСАКОЎСКІЯ
    З 1793 па 1840 Бераставіцай валодае Юзаф Дамінік касакоўскі (1771-1840), вялікі лоўчы ВКЛ, палкоўнік войска Польскага.У 1800-1810 гг. Юзаф Каксакоўскі стаў фундатарам будаўніцтва першага мураванага палаца - рэзідэнцыі Касакоўскіх у Вялікай Бераставіцы.
    З 1840 па  1872 гг. Вялікая Бераставіца знаходзіцца ва ўласнасці Станіслава Шчэнснага Касакоўскага (1795-1872), польскага дыпламата на расійскай службе, сенатара і тайнага радцы, сына Юзафа Дамініка Касакоўскага. У 1858-1865 гг. Станіслаў Шчэнсны фундаваў будаўніцтва мураванай царквы Святога Мікалая ў Вялікай Бераставіцы.
    З 1872 па 1905 гг. маёнтак у вялікай Бераставіцы знаходзіцца ва ўладанні Юзафа Касакоўскага (1866-1917), сына Станіслава Казіміра Касакоўскага. У 1908-1912 гг. Юзаф Касакоўскі разам з жонкай Марыяй стаў фундатарам будаўніцтва новага касцёла Пераўтварэння Божага ў Вялікай Бераставіцы (другі касцёл у мястэчку).
    З 1917 па 1939 гг. маёнткам у Вялікай Бераставіцы валодае Станіслаў Касакоўскі (1901-1961), польскі калекцыянер-нумізмат і філатэліст, сын Юзафа Касакоўскага. Станіслаў Касакоўскі з'явіўся апошнім уладальнікам маёнтка ў Вялікай Бераставіцы.
    З верасня 1939 г. Вялікая Бераставіца ўвайшла ў склад БССР.

СТАНІСЛАЎ ШЧЭНСНЫ КАСАКОЎСКІ