Іх імёнамі названы вуліцы Бераставіччыны

Вуліцы, як і людзі, маюць імёны. У Вялікай Бepacтaвiцы, у Пагранічным, у Малой Бераставіцы і іншых населеных пунктах нашага раёна многія з іх носяць імёны славутых людзей, якія ў час вайны здзейснілі подзвіг на нашай зямлі (Міхайліна, Цытаішвілі, Соламавай). Матэрыял будзе карысны для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю.


          Вуліца Міхайліна

   У першыя дні вайны на тэрыторыі нашага раёна загінуў намеснік камандуючага Беларускай (Заходняй) Асобай ваеннай акругай генерал-маёр Іван Пракоп’евіч Міхайлін. Пахаваны ён быў у безыменнай магіле непадалёк ад в.Макараўцы.
    Нарадзіўся І.П.Міхайлін 01.01.1892 г. у Беламеснай Слабадзе Тульскай вобласці. Стаў кадравым ваенным. Вайсковую форму ўпершыню надзеў яшчэ ў 1914 г., у 1-ю сусветную вайну. У старой арміі даслужыўся да унтэр-афіцэрскага чыну. Спачуваў рэвалюцыйнаму руху. У Чырвонай Арміі служыў з першых дзён яе утварэння. Удзельнічаў у грамадзянскай вайне.
     З кастрычніка 1924 г. праходзіў службу ў г. Арол – каенкомам, затым начальнікам палітаддзела дывізіі. З 1925 г. да 1930 г. у Курску – камісар корпуса.
      Затым вучоба ў Ваеннай акадэміі імя Фрунзе, быў камісарам стралковай дывізіі, начальнікам інжынернага ўпраўлення Чырвонай Арміі, камандзірам стралковага корпуса. У 1936 г. узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Са студзеня 1941 г. Іван Пракопьевіч на пасадзе намесніка камандуючага Беларускай (Заходняй) Асобай ваеннай акругай.
    Напярэдадні вайны генерал-маёр І.П.Міхайлін правяраў умацаванні на заходняй граніцы. А 23 чэрвеня ён загінуў…
         Чырвоная Армія Працягвала адыходзіць далей на ўсход, а баявыя таварышы генерал-маёра, і ў ліку іх ад’ютант палкоўнік Крыцын, трапілі ў акружэнне. Толькі пазней, калі ўдалося вырвацца з варожага кальца, палкоўнік Крыцын пісьмом паведаміў пра смерць Івана Пракопьевіча яго жонцы Таццяне Афанасьеўне. Падобнае паведамленне прыслаў ёй ў верасні 1941 г. і генерал-палкоўнік Гарадавікоў. Тады ж аб гэтым тэлеграмай павендаміў і К.Я. Варашылаў.
         Тады сям’я Міхайліных не мела ніякіх звестак аб дакладным месцы пахавання Івана Пракопьевіча. Нічога нельга было прадпрыняць і для адшуквання магілы генерал-маёра: ішла вайна, далёкая вёска Макараўцы, як дзесяткі, сотні іншых беларускіх вёсак, была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
         Пошук пачаўся пасля вайны. У сям’і падрастаў сын анатолій. Ён, як і бацька, выбраў для сябе вайсковую прафесію. Атрымаў інжынерную ваенную спецыяльнасць. Разам з маці Таццянай Афанасьеўнай вырашылі яны знайсці безыменную магілу мужа і бацькі.
         Пошук працягваўся многія годы. І вось у 1975 г. удалося ўстанавіць магілу І.П.Міхайліна. Яго астанкі са згоды сына і сям’і вырашана было перапахаваць у Вялікай Бераставіцы – на зямлі, за якую ён аддаў сваё жыццё.
         Сотні жыхароў гарадскога пасёлка і раёна прыйшлі ў той дзень аддаць апошнюю даніну павагі і ўдзячнасці генерал-маёру Міхайліну. Жалобная працэсія прайшла амаль праз усю Бераставіцу – ад раённага Дома культуры і да помніка Смуткуючай маці. На яго пастаменце сярод іншых выбіта і прозвішча генерала І.П.Міхайліна.
Імем генерала Міхайліна названа адна з вуліц у Вялікай Бераставіцы. 

Вуліца Гастэла

Мікалай Францавіч Гастэла (1907-1941) — савецкі ваенны лётчык, удзельнік трох войнаў, камандзір 2-й эскадрыллі 207-га далёкага бамбардзіровачнага авіяцыйнага палка 42-й далёкай бамбардзіровачнай авіяцыйнай дывізіі 3-га авіяцыйнага корпуса Дальняй бамбардзіровачнай авіяцыі ВПС РККА, капітан. Загінуў падчас баявога вылету. Герой Савецкага Саюза, пасмяротна.

Нарадзіўся ў 1907 годзе ў Маскве.

Бацька — Франц Паўлавіч Гастэлы, родам з вёскі Плужыны (цяпер Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці, Беларусь); ў 1900 годзе прыйшоў на заробкі ў Маскву (дзе яго прозвішча сталі прамаўляць на маскоўскі манер – “Гастэла”), працаваў ваграншчыкам ў ліцейных майстэрнях на Казанскай чыгунцы.

Маці — Анастасія Сямёнаўна Кутузава (дзявочае прозвішча), руская, была белашвачкай.

Брат — Віктар Францавіч (1913 - 28 верасня 1942 г., загінуў у в. Дыбалава Ржэўскага раёна, перапахаваны ў воінскае пахаванне в. Какошкіна).

Сям’я Гастэлы жыла ў раёне Багародскае, у двухпавярховым бараку па 3-цяй Мяшчанскай вуліцы (з чэрвеня 1922 – 3- я Грамадзянская вуліца).

         У 1915-1918 гадах Мікалай Гастэла вучыўся ў 3-м Сакольніцкім гарадскім мужчынскім вучылішчы імя А.С. Пушкіна (цяпер у гэтым будынку размяшчаецца Пушкінскі філіял Гімназіі № 1530 “Школа Ламаносава”).      

        У 1918 годзе з-за голаду ў складзе групы школьнікаў-масквічоў быў эвакуіраваны ў Башкірыю, але ў наступным годзе вярнуўся ў Маскву ў сваё вучылішча, дзе правучыўся да 1921 года. Працоўную дзейнасць Мікалай Гастэла пачаў ў 1923 годзе, стаўшы вучнем сталяра.

У 1924 годзе сям’я Гастэлы пераязджае ў Мурам, дзе Мікалай паступае слесарам на паравозабудаўнічы завод імя Ф.Э. Дзяржынскага, на якім працаваў і яго бацька. Паралельна з працоўнай дзейнасцю Н.Ф. Гастэла канчае школу (цяпер - школа № 33). У 1928 годзе ўступіў у ВКП (б).

У 1930 году сям’я Гастэлы вяртаецца ў Маскву, і Мікалай паступае на працу ў Першы дзяржаўны механічны завод будаўнічых машын імя 1-га Мая. У 1930-1932 гадах Н.Ф. Гастэлы жыў у пасёлку Хлебнікава.

У маі 1932 па спецыяльным набору прызваны ў Чырвоную Армію. Затым адпраўлены на вучобу ў 11-ую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў у горад Луганск.

Пасля заканчэння авіяцыйнай школы лётчыкаў служыць ў 82-й цяжкабамбардзіровачнай эскадрыллі 21-й цяжкабамбардзіровачнай авіяцыйнай брыгады, якая базуецца ў г. Растоў-на-Доне (1933-1938). Пачаўшы лятаць другім пілотам на бамбардзіру ТБ-3, Н.Ф. Гастэла з лістапада 1934 года ўжо самастойна пілатаваў самалёт.

У 1938 годзе ў выніку рэарганізацыі часткі Мікалай Францавіч Гастэла апынуўся ў 1-м цяжкабамбардзіровачным авіяпалку. У маі 1939 года ён стаў камандзірам звяна, а праз год з невялікім - намеснікам камандзіра эскадрыллі. У 1939 годзе ўдзельнічаў у баях на Халхін-Голе ў складзе 150-га хуткаснага бамбардзіровачнага авіяцыйнага палка. Удзельнічаў у савецка-фінскай вайне і аперацыі па далучэнні Бесарабіі і Букавіны да Паўночнай СССР (чэрвень-ліпень 1940 г.). Восенню 1940 года авіяцыйная частка перабазіруецца да заходніх межаў, у горад Вялікія Лукі, а затым - у авіягарадок Бароўскае пад Смаленскам. У 1940 годзе М. Ф. Гастэла прысвоена званне капітана.

•   У весну 1941 года Мікалай Гастэла, прайшоўшы адпаведную перападрыхтоўку, асвоіў самалёт ДБ-3Ф. У маі 1941 года назначаны камандзірам 4-й эскадрыллі 207-га ДБАП.

         26 чэрвеня 1941 года экіпаж пад камандаваннем капітана М.Ф. Гастэлы ў складзе лейтэнанта А.А. Бурдзенюка, лейтэнанта Г.Н. Скарабагатага і старэйшага сяржанта А.А. Калініна на самалёце ДБ-3Ф вылецеў для нанясення бамбардзіровачнага ўдару па нямецкай механізаванай калоне на дарозе Маладзечна - Радашковічы ў складзе звяна з двух бамбардзіроўшчыкаў. Агнём зенітнай артылерыі самалёт Гастэлы быў падбіты. Варожы снарад пашкодзіў паліўны бак, і Гастэла здзейсніў агнявы таран - накіраваў падпаленую машыну на механізаваную калону ворага. Усе члены экіпажа загінулі. Ноччу сяляне з найбліжэйшай вёскі Дэкшняны вынялі трупы лётчыкаў з самалёта і, абгарнуўшы целы ў парашуты, пахавалі іх побач з месцам падзення бамбардзіроўшчыка.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 ліпеня 1941 года Мікалай Францавіч Гастэла быў пасмяротна ўдастоены звання “Герой Советского Союза” з уручэннем медаля “Золотая звезда” і ордэна Леніна.

Подзвіг Гастэла атрымаў шырокае асвятленне ў прэсе, а 5 ліпеня 1941 года ў вечаровай зводцы Савецкага інфармбюро ўпершыню быў згаданы подзвіг Н.Ф. Гастэла: “Гераічны подзвіг здзейсніў камандзір эскадрыллі капітан Гастэла. Снарад варожай зеніткі трапіў у бензінавы бак яго самалёта. Бясстрашны камандзір накіраваў ахоплены полымем самалёт на калону аўтамашын і бензінавых цыстэрнаў праціўніка. Дзесяткі германскіх машын і цыстэрнаў ўзарваліся разам з самалётам героя”. Сотні людзей - на розных участках фронту - паўтарылі гэтае імя…

У памяці назаўсёды застанецца подзвіг чалавека, які разлічыў сваю смерць як бясстрашны ўдар па ворагу.

У г.Уфа стаіць помнік Н.Ф.Гастэлы ў скверы каля вячэрняга факультэта Уфімскага авіяцыйнага універсітэта пры ААТ “УМПО”.

На аснове паведамлення Саўінфармбюро карэспандэнтамі П. Паўленка, П. Крыловым быў напісаны нарыс «Капітан Гастэла», які быў апублікаваны ў газеце «Праўда» 10 ліпеня 1941 года.

Яшчэ задоўга да вайны, калі ён разам з бацькам працаваў на адным з маскоўскіх заводаў, пра яго гаварылі: “Куды ні паставіць, усюды – прыклад”. Гэта быў чалавек, які ўпарта выхоўваў сябе на цяжкасцях, чалавек, які назапашваў сілы на вялікую справу…”

Калі ён стаў ваенным лётчыкам, гэта адразу ж пацвердзілася. Ён не быў знакаміты, але хутка стаў вядомы. У 1939 годзе ён бамбардзіраваў белафінскія ваенныя заводы, масты і доты, у Бесарабіі выкідваў нашы парашутныя дэсанты, каб утрымаць румынскіх баяраў ад рабавання краіны. З першага ж дня Вялікай Айчыннай вайны капітан Гастэла на чале сваёй эскадрыллі граміў фашысцкія танкавыя калоны, разносіў ушчэнт ваенныя аб’екты, у дранку ламаў масты. Аб капітане Гастэла ўжо ішла слава ў лётных частках. Людзі паветра хутка пазнаюць адзін аднаго.

У памяці назаўсёды застанецца подзвіг чалавека, які разлічыў сваю смерць як бясстрашны ўдар па ворагу.

У г.Уфа стаіць помнік Н.Ф.Гастэлы ў скверы каля вячэрняга факультэта Уфімскага авіяцыйнага універсітэта пры ААТ “УМПО”.  

“Агнявы таран” Гастэлы стаў адным з самых вядомых прыкладаў гераізму ў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і выкарыстоўваўся для ваенна-патрыятычнай прапаганды і выхавання моладзі як у ходзе вайны, так і ў пасляваенны перыяд, аж да распаду СССР.

Члены экіпажа Гастэла - Г. Н. Скарабагаты, А. А. Калінін, А. А. Бурденюк - засталіся ў цені подзвігу камандзіра. Толькі ў 1958 годзе яны былі ўзнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I ступені (пасмяротна).

Намаганнямі савецкай прапаганды подзвіг Н.Ф. Гастэлы стаў адным з самых вядомых у гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а прозвішча Гастэлы - намінальным. “Гастелловцами” сталі называць лётчыкаў, якія ўчынілі “агнявы таран”.

Усяго за перыяд Вялікай Айчыннай вайны было здзейснена 595 «класічных» паветраных таранаў (бамбардзіроўшчыкаў), 506 таранаў самалётам наземнай мэты, 16 марскіх таранаў (у гэты лік могуць уваходзіць і тараны марскімі лётчыкамі надводных і берагавых мэтаў праціўніка) і 160 танковых таранаў.

Шэраг савецкіх пілотаў таранілі ворага не адзін раз: 34 лётчыка ўжывалі паветраны таран двойчы, чацвёра - Леанід Барысаў, Уладзімір Мацвееў, Мікалай Терёхин, Аляксей Хлобыстов - тройчы, а Барыс Ковзан - чатыры разы.

Імем савецкага ваеннага лётчыка М.Ф.Гастэла  названа адна з вуліц у Вялікай Бераставіцы.


Вуліца Цітаішвілі

Вуліцы многіх беларускіх і грузінскіх гарадоў названы ў гонар палкоўніка — Геронцыя Несцеравіча Цітаішвілі. Адна з вуліц у вёсцы Малая Бераставіца таксама носіць імя Г.Н.Цітаішвілі.
Летам 1944г. Чырвоная Армія з жорсткімі баямі рухалася на захад. На тэрыторыі Беларусі вораг аказваў жорсткае супраціўленне. У нашым раёне на замацаваным плацдарме ў зоне Магілянскіх вышынь ён сцягнуў вялікую колькасць артылерыі, танкаў, жывой сілы. На адным з напрамкаў правага фланга змагаліся з фашыстамі гвардзейцы 250- стралковай дывізіі, якой камандаваў Г.Н.Цітаішвілі. Байцы замацаваліся на адбітых у ворага рубяжах паралельна дарозе В.Бераставіца – Індура і з нецярпеннем чакалі загаду рухацца наперад. Усе жылі адной думкай — як мага хутчэй ачысціць родную зямлю ад фашыстаў. І калі ў батальёне або роце знаходзіўся хто-небудзь з вышэйшага камандавання, пытанне было адно:”Калі ў наступленне?”. Асабліва часта салдаты звярталіся да палкоўніка Г.Н.Цітаішвілі.”Хутка, цяпер ужо хутка, — адказващ той, праходзячы імклівым крокам па линіі траншэй, — глыбей толькі трэба разведаць варожыя пазіцыі, каб менш было страт…”
…Геронцый Несцеравич Бярог, любіў і цаніў салдат, таму што сам прайшоў доўгую і суровую ваенную школу.
Нарадзіўся ён у Грузіі ў сяле Мазіоны Азгурскага раёна ў 1908 г. Скончыў школу і добраахвотнікам пайшоў у армію. 11 лістапада 1930 г. быў залічаны курсантам аднагадовай школы пры 3-м грузінскім палку ў горадзе Кутаісі. Пяць гадоў служыў камандзірам узвода, яшчэ тры — камандзірам роты. У 1939 г. Г.Н.Цітаішвілі ўступіў у рады ВКП(б). Воінскае званне маёра было прысвоена яму, калі займаў пасаду намеснітка начальніка штаба 131-й дывізіі. Гэта быў спрактыкаваны, умелы тактык, рашучы і цвёрды камандзір. Воіны падраздзялення, дзе служыў Геронцый Несцеравіч, вызначаліся выдатнай баявой і палітычнай падрыхтоўкай.
Цітаішвілі сустрэўся ў першых баях з гітлераўцамі на Луцка-Жытомірска-Кіеўскім напрмаку ў якасці камандзіра 19-га мотастралковага палка 1-й танкавай дывізіі 22-га механізаванага корпуса 5-й арміі Паўднёва-Заходняга фронту. Цяжкія гэта былі баі. Па-геройску змагаўся маёр Цітаішвілі. У сваіх успамінах баявыя сябры Геронцыя Несцеравіча сцвярджаюць, што на Цітаішвілі ў жніўні 1941 г. быў аформлены ўзнагародны ліст на прысваенне звання Героя Савецкага Саюза. На жаль, у сувязі з акружэннем усе дакументы былі знішчаны. Але не дзеля ўзнагарод змагаўся з ворагам мужны сын Грузіі. Ён абараняў Радзму да апошняй хвіліны жыцця, як належыць яе салдату, яе сыну.
У 1942 г. Геронцый Несцеравіч быў камандзіраваны ў ваенную акадэмію Генеральнага штаба імя К.Я.Варашылава.
…Ліпеньскім ранкам 1944 г. Г.Н. Цітаішвілі загадаў падрыхтаваць свій “віліс”. Ён хацеў перад боем яшчэ раз агледзець мясцовасць, па якой давядзецца наступаць воінам дывізіі. Выехаўшы на ўзлесак каля Малой Бераставіцы, ён у бінокль метр за метрам пачаў разглдядваць варожыя ўмацаванні. Як сведчаць мясцовыя жыхары, на званіцы царквы сядзеў у той час нямецкі карэкціроўшчык. Фашысты адкрылі прыцельны агонь з гармат. Адзін са снарадаў разарваўся каля машыны…
Так загінуў гвардыі палкоўнік Г.Н.Цітаішвілі. Радзіма высока ацаніла яго воінскі подзвіг. Ён быў узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнамі Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I ступені і шматлікімі медалямі.
Свята ўшаноўваюць памяць аб Геронцію Несцеравічу Цітаітшвілі жыхары Бераставіцкага раёна. На месцы яго гібелі ў Малой Бераставіцы ўстаноўлена мемарыяльная дошка, у гонар названа вуліца ў гэтай вёсцы. Астанкі Цітаішвілі перапахаваны ў брацкую магілу ў цэнтры Вялікай Бераставіцы.

Вуліца Вольгі Соламавай

Недалёка ад вёскі Казённая Жорнаўка знаходзіцца тое месца, дзе прыняла апошні бой з фашыстамі партызанка з Лашы – Вольга Соламава. Адсюль яна, дваццацічатырохгадовая дзяўчына, зрабіла свой апошні крок – у бессмяротнасць.

Помнік В.Соламавай в. Жорнаўка
Ці то ў летнюю спёку,
                   ці ў сцюжу зімой
Ля Жорнаўкі вёскі ў полі
Узвышаецца помнік
                   над мірнай зямлёй,
Самотны ў ціхім наваколлі.
         Ён вырас, дзе бой
                  партызанка вяла...
         Настаўніца,
                 з  Лашы дзяўчына,
         Дзе ў бітве бясстрашнай
                   жыццё аддала,
Каб вольнай квітнела краіна...
                        (Апанас Цыхун)
                                                                                                                      
Вольга Соламава нарадзілася 18 мая 1920 года ў вёсцы Лаша, што знаходзіцца недалёка з аднаго боку ад Індуры і Луцкаўлян, з другога боку – ад Свіслачы, Сухой Даліны і Квасоўкі. У сям’і было шасцёра дзяцей, Вольга сярод іх была старэйшай. Так ужо вялося тады ў сялянскіх шматдзетных сем’ях: на старэйшых лажыліся клопаты па нагляду за меншымі, ім прыходзілася раней за іншых паспытаць смак батрацкага хлеба. Гэты лёс не мінуў і Вольгу. Прыходзілася глядзець за брацікамі і сястрычкамі, адначасова спалучаць гэта з вучобай у польскай школе. У бацькі было толькі 3,5 гектара зямлі, таму старэйшай дачцы прыйшлося ў раннім узросце дапамагаць не толькі на бацькоўскім палетку, але наймацца на працу да мясцовых памешчыкаў і асаднікаў.
Землякі з суседняй вёскі Сухая Даліна, якія добра памяталі Вольгу і яе бацькоў, успаміналі.
Аляксандр Гайдук – якому тады споўнілася 65 гадоў – гаварыў:
- У бацькі Вольгі было мала зямлі. Гэта застаўляла яго працаваць днём і ноччу. Рана сталі яму дапамагаць дзеці і ў першую чаргу  старэйшая дачка Вольга. У час жніва яна наймалася да паноў і падпанкаў і ўсё жніво не разгінала спіны, працуючы з сярпом на збожжавых палетках. На вечарынках яна была жыццярадасная, вясёлая, галасістая, дзве прыгожыя касы вельмі пасавалі да яе, прыварожвалі мясцовых кавалераў. Але яна аднолькава адносілася да ўсіх, нікому не аддавала перавагі ...
Восіп Любчынскі дапоўніў:
- Яе бацька, мой цёзка, нягледзячы на сваю беднасць і на тое, што ў Лашы і ў навакольных вёсках быў актыўны нацыянальна-вызваленчы рух, да палітыкі быў раўнадушны. Яны з жонкай чамусьці любілі чырвоны колер, і, можа, таму шылі сукенкі для сваіх дачушак з чырвонага палатна. Менавіта  ў такой сукеначцы па святочных днях бегала па вёсцы і Волечка, а яшчэ ў яе быў прыгожы чырвоны каптурык. Можа, таму яе ў дзяцінстве называлі “бальшавічкай”…
- Адкуль у іх сям’і гэтае расійскае прозвішча …Соламавы?
- Ніякія яны не Соламавы. Называлася і пісалася сям’я пры польскім часе, як і многія іншыя, Салома… У нас у навакольных вёсках прозвішчы ўсе мужыцкія: Бык, Кароўка, Барáн, Салома… Потым пры “першых” Саветах некаторыя гарадскія сталі пісацца Быкавымі, Кароўкінымі, Бáрынамі ці Бараноўскімі… Сем’і, у якіх прозвішча было да вайны Салома, пасля вайны сталі пісацца Салáма. А Вольга ў партызанах, напэўна, стала называцца Сóламава …
Так гаварылі і блізкія Вольгіны родзічы. Яны таксама думалі, што ўсё пайшло ад партызанскіх часоў… Архівы былі тады недаступны…

...Нягледзячы  на ўсе жыццёвыя пера-петыі, Вольга закончыла 5 класаў польскай школы, сфарміравалася, як маладзёжны лідэр, някепска навучылася пісаць па-руску.
Усё гэта ёй спатрэбілася ў недалёкім будучым. У верасні 1939 года Заходняя Беларусь была далучана да БССР. На Гродзеншчыну прыйшло новае жыццё: пачынаецца калектывізацыя, арганізоўваюцца першыя калгасы, адчыняюцца школы, клубы, хаты-чытальні. У грамадска-палітычным жыцці прымае актыўны ўдзел і Вольга. Яна арганізоўвае ў Лашы гурток мастацкай самадзейнасці. У Лашанскім самадзейным гуртку адны і тыя ж самыя юнакі і дзяўчаты – хто што ўмеў – і спявалі, і танцавалі, і выконвалі драматычныя ролі ў спектаклі па п’есе Я.Купалы “Паўлінка”. Галоўную ролю – Паўлінкі - моладзь без усякіх спрэчак аддала Вользе. А вось на выкананне іншых быў нават своеасаблівы конкурс…
Першы канцэрт самадзейных артыстаў адбыўся ў студзені 1940 года ў памяшканні мясцовай школы. А потым было выступленне на раённым аглядзе (тады называлася “алімпіяда”) мастацкай самадзейнасці, а потым і на абласным – у Беластоку (у 1939-1941 гг. Гродзеншчына ўваходзіла ў склад Беластоцкай вобласці з цэнтрам у Беластоку). Гродзенская гарадская газета дала высокую ацэнку выступленням лашанскіх артыстаў, асобна была адзначана Вольга Соламава. Добра адазвалася аб самадзейных артыстах і беластоцкая абласная газета “Вольная праца”. Словам, арганізацыйныя здольнасці Вольгі былі заўважаны і высока ацэнены ўжо тады. 24 сакавіка 1940 года ў Заходняй Беларусі праводзіліся выбары ў Вярхоўны Савет СССР і Вярхоўны Савет БССР. Таму, напэўна, невыпадкова Вольга была ўключана ў склад участковай  камісіі.
Пасля выбараў лашанскай “Паўлінцы” прапанавалі вучыцца на шасцімесячных настаўніцкіх курсах, якія дзейнічалі пры нядаўна створаным Гродзенскім педагагічным вучылішчы. Адкрываліся новыя школы, чакаць настаўнікаў з дыпломамі не было часу. Вольга з задавальненнем прымае гэтую прапанову і з галавой акунаецца ў вучобу: пасля польскай школы патрэбна было асвойваць прадметы пачатковай школы на беларускай і рускай мовах, вывучаць асновы педагогікі, методыку навучання ў пачатковых класах і многае іншае.
Пераехаўшы на вучобу ў Гродна, Вольга спачатку жыла ў сваякоў, а потым перайшла ў інтэрнат. Вірлівае студэнцкае жыццё спачатку яе аглушыла гарадской мітуснёй і штодзённым клопатам пра “хлеб надзённы”, а потым Вольга прыстасавалася, як кажуць, уцягнулася  ў вучобу, гарадскі побыт і ўжо марыла ў будучым паступіць у педагагічнае вучылішча на поўны курс дзённага аддзялення.
7 мая 1940 года яшчэ адна значная падзея здарылася ў жыцці: яе прынялі ў камсамол. У той час гэта было адметнай падзеяй для маладых людзей, тым больш, калі чалавек (няважна, ці гэта юнак, ці дзяўчына) быў патрыётам Савецкай краіны. Пасля заканчэння курсаў “Паўлінцы” прапанавалі застацца ў Гродне, але яна хацела паспрабаваць сябе ў сельскай школе. Яе накіравалі на працу ў пачатковую школу ў вёску Іванаўцы Падліпскага сельсавета Гродзенскага раёна.
У вёсках Падліпскага сельсавета яшчэ і цяпер жыве некалькі чалавек, якія памятаюць настаўніцу Вольгу Восіпаўну Соламаву (у Заходняй Беларусі ў пераважнай большасці былі Восіпы, а не Іосіфы, і па сцвярджэнні жыхароў Лашы бацьку Вольгі называлі Восіп, хаця ў анкеце яна ўжо піша на расійскі лад – Іосіфаўна).
Характарыстыка В.Соламавай, 1940г.
У архіве ёсць дакументы, напісаныя рукой Вольгі Соламавай (аўтабіяграфія, Лісток па ўліку кадраў), і афіцыйныя дакументы: характарыстыка райкома партыі, рэкамендацыя бюро райкома партыі. У гэтых дакументах, якія адносяцца да 1940 года, прозвішча Вольгі пішацца на рускі манер: Соламава… Метамарфоза пераўтварэння аднаго ў другое, напэўна, застанецца загадкай назаўсёды. Можна меркаваць, што пры     афармленні дакументаў на шасцімесячныя курсы які-небудзь чыноўнік з русіфікатарскімі замашкамі   вырашыў перахрысціць Вольгу. (У тыя часы гэта бывала досыць часта). А можа ёй, натуры, бясспрэчна, рамантычнай і гераічнай, хацелася адарвацца ад “мужыцкай” асновы і ўзляцець з новым прозвішчам птушкай увысь, пад аблокі… Яна пазней, у 1944 годзе, і ўзляціць… у бессмяротнасць.
Запомнілася Вольга многім жыхарам Іванаўцаў зноў-такі сваёй знешняй прываблівасцю, прыгожымі, ладнымі косамі, сваёй зграбнай постаццю і пастаяннай ветлівасцю. Сама з вёскі, яна была не фанабэрыстая, вельмі таварыская. Хутка знайшла агульную мову як з вучнямі, так і дарослымі. Успамінаюць такі выпадак. Хтосьці са школьнікаў зімой прастудзіўся і захварэў: вядома ж, зімы ў тыя гады былі і марозныя, і снежныя. А жыў хлапчук на хутары, кіламетры за 2 ад самой вёскі. Так, Вольга кожны дзень,нягледзячы на тое, што снегу было па калена, на працягу тыдня хадзіла пасля заняткаў да яго, рыхтавала з ім урокі. Успамінаюць многае… Цяжкім ярмом для  тагачасных вяскоўцаў была “добраахвотная” падпіска на Дзяржаўную трохпрацэнтную пазыку. Гэта яна толькі так прыгожа  называлася “добраахвотнай”, а была прымусова-абавязковай. Праводзілася яна ў Іванаўцах вясной 1941 года. Наехала начальства з раёна, нават міліцыянеры з бліскучымі рамнямі цераз плячо і з пісталетам на баку. Спачатку сабралі сход, доўга тлумачылі, абяцалі, пагражалі — толькі некалькі чалавек падпісалася… Назаўтра пайшлі па хатах — зноў мала дабавілася падпісчыкаў.
Аўтабіяграфія В.Соламавай (напісана яе рукой)
 І не таму, што вяскоўцы не хацелі дапамагчы сваім сціплым узносам Савецкай дзяржаве, а таму, што і на гэты сціплы ўзнос не хапала грошай. Хтосьці параіў начальству ўзяць у камісію па арганізацыі пазыкі маладую настаўніцу. Кажуць, Вольга спачатку заўпарцілася, а потым выставіла ўмову: у вёсцы Іванаўцы не павінна быць людзей з раёна. Яна паспрабуе справіцца з гэтым заданнем, па тым часе нялёгкім і адказным, адна. І папрасіла для гэтага тыдзень. І справілася...
З хаты ў хату хадзіла настаўніца, тлумачыла, агітавала, прасіла, угаворвала, нават сваю невялікую зарплату ў доўг прапаноўвала... Не было з яе боку толькі аднаго – пагрозаў... Даручэнне ўлады было выканана. Вёска Іванаўцы першая і адна з нямногіх у Гродзенскім раёне выканала заданне па колькасці ахопу падпісчыкаў і па суме грошай, што паступілі ў фонд пазыкі. Аўтарытэт настаўніцы ў вяскоўцаў, асабліва ў моладзі, быў вялікі. Яна была не толькі настаўніцай, але і спявачкай, і танцоркай, і дэкламатарам, і завадзілай, словам, тым, каго любяць і паважаюць маладыя. Было складана, але яна стварыла камсамольскую арганізацыю ў вёсцы і ўзначаліла яе. Раённыя ўлады рэкамендавалі маладую настаўніцу ў дэпутаты. Беластоцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных. Восенню 1940 года яе выбіраюць дэпутатам абласнога Савета. Самуіл Якаўлевіч Шварцман, які ў 1943-44 гадах быў камісарам партызанскага атрада “Звязда”, у 1940-41 гадах таксама быў дэпутатам Беластоцкага  абласнога Савета Самуіл Якаўлевіч Шварцман, які ў 1943-44 гадах быў камісарам партызанскага атрада “Звязда”, у 1940-41 гадах таксама быў дэпутатам Беластоцкага абласнога Савета. Ён расказваў, што Вольга Соламава пасябравала з Любоўю Восіпаўнай Прытыцкай, сястрой Сяргея Восіпавіча Прытыцкага, якая таксама была дэпутатам, з іншымі дэпутатамі, хутка асвоілася і актыўна ўключылася ў дэпутацкую працу. Запомнілася яму выступленне Вольгі на сесіі, на якой абмяркоўвалася становішча ў народнай адукацыі і культуры. Спачатку Вольга гаварыла пра школьныя праблемы: не хапае падручнікаў, сшыткаў, бацькі дзяцей часта не пускаюць у школу. Але адным пытаннем яна раптам заставіла ўсіх схамянуцца: “Чаму на вёсцы ў большасці адкрываюць не беларускія, а рускія школы?  Пры Польшчы выкладанне ў школах вялося на польскай мове, а цяпер у   болшасці школ на рускай. Чаму?”
         Прадстаўнік з Мінска бесцырымонна перабіў яе рэплікай: “Да потому, дорогой товарищ, что русский язык является для всех народов Советского Союза родным языком”. На што Вольга рэзка адказала: “Для ўсіх можа і з’яўляецца, а для нашых дзяцей “ён цяжка даступны”, як замежная мова... Родная мова для нашых дзяцей – беларуская, яна бліжэй да польскай і да вясковай і дзецям лягчэйшая і больш даступная”.
         У першыя дні вайны Вольга Соламава паспела разам з некаторымі  настаўнікамі эвакуіравацца. Трапіла ў Мардовію, працавала ў школе. І ўжо ў 1942 годзе ў Беларускі штаб партызанскага руху, у Цэнтральны Камітэт камсамола неаднаразова паступалі просьбы накіраваць яе на фронт або ў тыл ворага. У адным са сваіх пісьмаў яна пісала:
Помнік В. Соламавай на яе радзіме ў в. Лаша 
Я не могу быть в стороне от той борьбы, какую ведут наши доблестные солдаты  и героические белорусские партизаны с врагом…
         У другім пісьме гаварылася: Моя родная Беларусь, мой родной край, где остались мои родители, мои братья и сёстры, горит в огне, заливается кровью… Может быть уже нет их в живых… Ведь фашисты не щадят семьи, в которых были депутаты, комсомольцы… Я должна быть вместе со своим народом…
         Нарэшце яе настойлівасць перамагла. Спачатку яе выклікалі на гутарку ў раённы цэнтр у ваенкамат і райком камсамола, а потым у Маскву, у ЦК камсамола, затым у Беларускі штаб партызанскага руху. Тут яна сустрэлася з земляком Сяргеем Восіпавічам   Прытыцкім, які доўга гутарыў з ёю.   
Было  вырашана накіраваць Вольгу на падрыхтоку ў спецшколу для работы яе ў тыле ворага.
         Безумоўна, спецшкола нічым не была падобна на школу ў звычайным разуменні цывільных людзей. Тут вучылі многаму, што магло спатрэбіцца за лініяй фронту: канспірацыі і падрыўной справе, агітацыйнай рабоце і рукапашнаму бою, уменню метка страляць, скакаць з парашутам і, калі таго запатрабуюць абставіны, уменню мужна … ўміраць.
         Спецшкола знаходзілася недалёка ад Мурама, у Арэхаўцы. Тут і сустрэў Вольгу Соламаву Аляксандр Шварцман, з якім яны былі знаёмы па дэпутацкай дзейнасці ў Беластоцкім абласным Савеце дэпутатаў. Тут жа быў Міхаіл Казакоў, былы старшыня гарадскога камітэта фізкультуры ў Беластоку, а цяпер камандзір спецгрупы.
А.Я. Шварцман
“Вольга Соламава, па ўспамінах таго ж Аляксандра Шварцмана, вельмі блізка здружылася з былой студэнткай Маскоўскага інстытута аўтамабільнай прамысловасці Янінай Брун, са студэнтам з Гомельшчыны, радыстам Раманам Ярыга, шахцёрам з Урала, снайперам Пятром Ануфрыевым, якія таксама рыхтаваліся для партызанскай барацьбы ў Беларусі. Тады яшчэ ніхто не ведаў, што яны сустрэнуцца ў Ліпічанскай пушчы, толькі будуць у розных атрадах”.
Увосень 1942 года спецшколу перабазіравалі на станцыю Сходня пад Масквой. І зноў вучоба, пастаянныя трэніроўкі з поўнай выкладкай: гэта значыць з аўтаматам, гранатамі, толам і г.д.
         Сяргей Восіпавіч Прытыцкі пасля вайны гаварыў:
Т.М. Стрыжак
 “…гэта была школа для сапраўдных мужчын,але і яны не ўсе яе вытрымлівалі… У гэтай школе праходзілі спецпадрыхтоўку жанчыны, якія мужна вытрымлівалі ўсё… І марш з поўнай выкладкай на 15-20 кіламетраў, і скачкі з парашутам,  і многае іншае…
Былы сакратар Беластоцкага падпольнага абкома камсамола Трафім Мікалаевіч Стрыжак успамінаў, што яшчэ да  прыбыцця      Вольгі Соламавай у Ліпічанскую пушчу ён  атрымаў радыёграму з Беларускага штаба партызанскага руху за подпісам начальнік штаба П.З. Калініна і першага сакратара ЦК ЛКСМБ М.В.Зімяніна. У ёй гаварылася, што ў Ліпічанскую пушчу “командирована боевая комсомолка Ольга Соломова,  родом из-под Гродно, которая хорошо знает местность, традиции и обычаи местного населения. Она утверждена помощником уполномоченного ЦК комсомола по Белостокской   области…
  Пасля прыбыцця на месца прызначэння ў Ліпічанскую пушчу, у месцараспалажэнне  брыгады Аляксандра Неўскага, дзе знаходзіўся і падпольны абком партыі і абком камсамола, Вольга праз некалькі дзён  дабілася, каб яе ўзялі на баявое заданне. Яна ў складзе партызанскіх груп некалькі разоў хадзіла на чыгунку Ліда - Баранавічы, Масты - Ваўкавыск,  Масты — Ліда, дзе прымала ўдзел у падрыве варожых эшалонаў. Былы камандзір роты  партызанскага атрада “Звязда”, баявыя групы якога дзейнічалі і на Бераставіччыне, сакратар падпольнага Крынкаўскага райкома камсамола М.В.Шышкін успамінаў:
М.В. Шышкін
- Першая мая сустрэча з Вольгай Соламавай адбылася ў лістападзе 1943 года ў Ліпічанскай пушчы, дзе базіраваўся падпольны абком камсамола. Выклікаў мяне сакратар абкома Т.М.Стрыжак. Акрамя яго ў зямлянцы былі рэдактар маладзёжнай газеты “Малады партызан” Якаў Качан і чарнавокая дзяўчына сярэдняга росту у салдацкай гімнасцёрцы, туга перацягнутай партупеяй, і ў кірзавых ботах. Гэта і была Вольга Соламава. Энергічная, жыццярадасная, яна хутка збліжалася з людзьмі, і яны хіліліся да яе…Вольга разам з партызанамі хадзіла на баявыя заданні на чыгунку, прымала ўдзел у баях з фашысцкімі гарнізонамі. Асабліва вызначылася яна ў прапагандысцкай рабоце сярод насельніцтва. Не зважаючы на небяспеку, яна з іншымі партызанамі і ў адзіночку хадзіла ад вёскі да вёскі, ад хутара да хутара, распаўсюджвала лістоўкі, падымала моладзь на барацьбу, расказвала пра навіны з фронту.
      Як успамінаў рэдактар падпольнай партызанскай газеты “Молодой партизан”, член падпольнага Беластоцкага абкома камсамола Якаў Качан, партызанскай брыгады, карыстаючыся тым, што Вольга добра ведала польскую мову і сама была мясцовая, пасылала яе для правядзення разведвальнай і агітацыйнай работы, арганізацыі падпольных камсамольскіх і антыфашысцкіх груп у раёны вакол Гродна: Сапоцкінскі, Гродзенскі, Крынкаўскі, Дамброўскі, Аўгустоўскі…
  1 лістапада 1943 года Вольгу зацвердзілі секретарем Гродненского подпольного горкома комсомола и за ней закрепили Гродненский, Скидельский, Сапоцкинский, Домбровский и Августовский районы для проведения подпольной работы среди молодёжи и оказания практической помощи подпольным райкомам”.
     У адным з данясенняў на імя Т.М.Стрыжака яна паведамляе, што “установила связь с членами ВЛКСМ в 5 районах, организовала 6 подпольных комсомольских организаций, 2 антифашистских комитета, создала диверсионную группу из местного актива…
    У аналагічным данясенні ад 5 студзеня 1944 года – за месяц да гібелі - Вольга паведамляе: Немцы засылают под видом партизан банды. Они грабят население, а потом ещё  доносят немцам на преданных советской  власти людей… В районе Гродно дополнительно организовано 4 подпольных комсомольских организации в следующих населенных пунктах: в деревне Казённая Жорновка из 3 человек, в деревне Конюхи из 4 человек...
     У наступным данясенні паведамляецца:
“… Первичная подпольная комсомольская организация из д.Жорновка порезала связь на шоссе Белосток Гродно…Комсомольцы установили связь с комсомольским и советским активом в районе Домброво… Туда была доставлена подпольная литература…”
Помнік В. Соламавай, в Жорнаўка 
 Прыводзіцца спіс падпольных камсамольскіх груп, арганізаваных у час апошняга паходу, і іх кіраўнікоў. Побач з іншымі называюцца групы: у вёсцы Казлы з 3-х чалавек на чале з Аўдзіевічам Міхаілам, у Магілянах з 3-х чалавек на чале з Дзейкалам Паўлам, у Жорнаўцы з 3-х чалавек на чале з Кандрусевічам Міхаілам.
Якаў Качан, рэдактар падпольнай партызанскай газеты “Молодой партизан”, у пасляваенных публікацыях
пісаў: “У той час суровых выпрабаванняў, калі штодзённа, штогадзінна, штохвілінна смерць хадзіла за кожным па пятах, людзі аставаліся людзьмі. Яны любілі і ненавідзелі, плакалі ад гора і шчыра радаваліся маленькім радасцям, кахалі, жаніліся і нават у партызанскім лагеры нараджалі дзяцей. З таварышамі, сябрамі, каханымі і на смяротна небяспечныя заданні хадзілі больш упэўненымі ў вернасці адзін аднаму. Мы неяк са Стрыжаком заўважылі, што там, куды ішла Вольга, стараўся быць побач з ёй Васілій Бібіч, член Гродзенскага падпольнага райкома партыі, прыгожы, статны хлопец з далёкага Урала, дужы і мужны партызан. І ў гэтым ні камандаванне партызанскай брыгады, ні партыйныя, ні камсамольскія органы не бачылі крыміналу: Вользе ўжо было 24 гады, а Васіль нават крыху быў старэйшы за яе. Партызаны па-добраму зайздросцілі ім і пасля вызвалення сабіраліся ўсе разам справіць партызанскае вяселле. Але не суджана было гэтаму здзейсніцца…
         …У канцы студзеня 1944 года Вольга Соламава з групай партызан, сярод якіх быў і М.В.Шышкін, які пасля вайны жыў у Вялікай Бераставіцы, выйшлі з Ліпічанскай пушчы ў напрамку Масты-Воўпа-Луна-Індура. У Жорнаўку партызаны прыйшлі ноччу другога лютага. Спыніліся ў хаце сувязнога Антона Антонавіча Мілашэўскага. Крыху адпачыўшы, М.В.Шышкін са сваёй групай накіраваўся на Крынкі, група В.П.Сахарава пайшла на Сакулку, а Соламава разам з Бібічам пакуль засталіся. Яны планавалі яшчэ сустрэцца з моладдзю вёскі, пагутарыць, наладзіць новыя сувязі, а потым – так  было загадана камандаваннем - трэба было дабірацца да Сапоцкіна, Дамброва і да самога Аўгустова.
Помнік В. Соламавай, в. Канюхі
         Успамінаў жыхар вёскі Жорнаўка Фама Іванавіч Жук:
- Я раніцай малаціў у гумне збожжа. Раптам пачуў стрэлы і аўтаматныя чэргі. Выглянуў і ўбачыў, што дзве постаці пабеглі да  лесу, а  ў вёску з
розных бакоў едуць на санях немцы…                    
         Партызаны, адбегшы крокаў пяцьсот                
ад вёскі, залеглі ў лагчыне, каля асушальнай
канавы, і пачалі адстрэльвацца: нямецкія кулі не давалі магчымасці ім дабрацца да лесу, які ўжо быў недалёка. Першым загінуў Бібіч, а Вольга Соламава, параненая, адстрэльвалася. Каб не трапіць ворагу жывой, апошнюю кулю яна выпусціла сабе ў сэрца… Ёй было тады 24 гады ... Вечна маладой, адсюль, ад Жорнаўкі, яна ўвайшла ў бессмяротнасць.
     Смерць Вольгі ўскалыхнула партызан. Яе ведалі, любілі, паважалі. Па партызанскіх атрадах пракацілася хваля мітынгаў,  сходаў, суровых клятваў: адпомсцім за нашу Вольгу. І паляцелі пад адхон варожыя эшалоны, запалалі масты і склады, з новай сілай загрымелі выбухі ў гарнізонах: “За нашу Вольгу...”
Людская памяць, не паддаючыся часу, захоўвае светлы і гераічны вобраз мужнай партызанкі з Лашы Вольгі Соламавай. Пра яе складаюць вершы і песні, расказваюць легенды... Кожную раніцу, пачынаючы з вясны і да позняй восені, жыхароў Гродна ўрачыста вітае гудок цеплахода. Гэта “Вольга Соламава” разам з невялікім экіпажам радуецца  новаму дню, запрашае на прагулку  па Нёмане. А па вуліцах імя Вольгі Соламавай у Гродне і Вялікай Бераставіцы спяшаюцца людзі: дарослыя – на працу, школьнікі – у школу, а зусім маленькія – у садзік. Жыццё працягваецца…
     На радзіме Вольгі , у вёсцы Лаша, і каля помніка В.Соламавай ля Канюхоўскай сярэдняй школы часта выстрайваюцца школьнікі на лінейкі. Юнацтва рапартуе гераіні пра свае справы….
 А майскім вечарам, калі наваколле патанае ў белым вэлюме расцвіўшых садоў, часта можна бачыць, як перад гэтымі помнікамі на хвілінку – другую прыпыняюцца, узяўшыся за рукі, закаханыя пары... Што яны думаюць, аб чым мараць, што абяцаюць адзін аднаму?.. Можа, зрабіць жыццё яшчэ больш прыгожым, аб чым марыла і Вольга. Можа, узляцець птушкамі пад воблакі, чаго так хацела Вольга. Што ж, моладзі юнацтву дарога ўсюды адкрыта… За гэта і аддала сваё жыццё Вольга Соламава.
Імем Вольгі Соламавай названа адна з вуліц у вялікай Бераставіцы.


Вуліца Заслонава

Вуліцы многіх беларускіх і расійскіх гарадоў названы ў гонар вядомага камандзіра партызанскага атрада — Канстанціна Сяргеевіча Заслонава. Адна з вуліц у Вялікай Бераставіцы таксама носіць імя К.С.Заслонава.
Заслонаў Канстанцін Сяргеевіч (партызанская мянушка Дзяцька Косця). Нарадзіўся 7 студзеня 1910 г. у г.Асташкаў, Цвярской губерні, у сям'і рабочага. Вучыўся ў адзінай працоўнай школе ў горадзе Невель ў 1924-1927 гадах.
Бацька трымаў невялікую гаспадарку: меў каня з жарабяткам і дзвух кароў. У 1930-я гады ўся сям'я (бацька, дзве яго сястры і два браты) была “раскулачана” і выслана на Кольскі паўвостраў, у горад Хібінагорск (цяпер горад Кіраўск). Канстанцін быў выключаны з камсамола.
У 1930 годзе скончыў Вялікалуцкую чыгуначную прафтэхшколу. Па камсамольскім закліку разам з жонкай накіраваны на Далёкі Ўсход, дзе аднаўляў дэпо на станцыі Вяземская пад Хабараўскам. З 1935 года - памочнік начальніка паравознага дэпо Новасібірска.
У сям’і нарадзілася дачка Муза. З-за голаду здароўе жонкі стала рэзка пагаршацца, і Канстанцін адправіў яе разам з дачкой у Віцебск. Але самому з’ехаць было нельга, каб не “зганьбіць гонар камсамольца-добраахвотніка”. Па ўспамінах дачкі, прыбыўшы ў Віцебск, жонка даслала назад паштоўку, быццам бы Заслонава тэрмінова забіраюць на вучобу ў Ленінградскі інстытут інжынераў дарожнага транспарту, і яго адпусцілі “вучыцца”.
З 1937 году - начальнік паравознага дэпо станцыі Рослаў, з 1939 - паравознага дэпо Орша.
У пачатку вайны пры падыходзе нямецкіх войскаў да Оршы эвакуіраваўся ў Маскву і працаваў у дэпо імя Ільіча.
У верасні 1941 г. ў Маскве па ініцыятыве начальніка паравознага дэпо ст.Орша К.С.Заслонава з добраахвотнікаў, былых чыгуначнікаў станцый Орша, Смаленск і Вязьма сфарміраваны 18-ы дыверсійны атрад. Пры пераходзе цераз лінію фронту ў Бельскім раёне Смаленскай вобласці частка байцоў атрада загінула, некаторыя з-за хваробы былі адпраўлены ў савецкі тыл. Група на чале з К.С.Заслонавым у сярэдзіне лістапада 1941 г. прыбыла ў Оршу, дзе пачала дзейнічаць падпольна.
 23 лютага 1942 г. К.С.Заслонаў з групай выйшаў у лес і стварыў партызанскі атрад. Удзельнікі атрада шляхам прымянення “вугальных мін” (міны, замаскіраваныя пад каменны вугаль) за тры месяцы падарвалі 93 нямецкіх паравоза.
Партызанскі атрад, які правёў шэраг паспяховых баявых рэйдаў у раёне Віцебск - Орша - Смаленск, знішчыў вялікую колькасць варожых салдат і тэхнікі.
У маі 1942 гады ад’ютантам К.С.Заслонава стаў юны падпольшчык Цімафей Дакутовіч, 13 жніўня 1942 года ён загінуў, зачыняючы Заслонава ад куль у баі пры вёсцы Горбава.
У чэрвені 1942 года нямецкія камандаванне стала больш актыўна выкарыстоўваць супраць партызан часткі Рускай нацыянальнай народнай арміі (РННА), узброенага ваенізаванага фарміравання, створанага з ліку ваеннапалонных Чырвонай Арміі. У жніўні 1942 года, пасля пачатку нямецкай антыпартызанскай аперацыі “Грыф”, гэтыя часткі блакавалі многія населеныя пункты паміж Оршай і Багушэўскам. Адначасова кіраўніцтва партызанскага злучэння і райкам партыі прынялі рашэнне арганізаваць сувязь з камандзірамі гарнізонаў РННА для таго, каб прыцягнуць іх на свой бок. Байцы і камандзіры РННА групамі і ў адзіночку сыходзілі да партызанаў.
Самы актыўны ўдзел у агітацыі частак РННА прыняў К.С. Заслонаў. У прыватнасці, 10 жніўня ў выніку перамоў 5 гарнізонаў РННА з вёсак Новая Зямля, Гічі, Рудня і Петрык адначасова зняліся і перайшлі на бок партызан. Усяго ў партызанскае злучэнне прыбыло 236 салдат і афіцэраў з РННА і 78 паліцэйскіх са зброяй у руках. Яны прынеслі з сабой 5 мінамётаў, 300 мін, 10 кулямётаў, аўтаматы, вінтоўкі і вялікую колькасць баяпрыпасаў. Пасля першай паспяховай аперацыі па пераходзе частак РННА на бок партызан К.С. Заслонаў атрымаў спецыяльнае заданне праводзіць асабліва актыўную прапагандысцкую працу ў гэтых частках.
У пачатку лістапада 1942 года партызанскім сілам у раёне Оршы паступіў загад тэрмінова выходзіць за лінію фронту для ўключэння ў склад Чырвонай Арміі. Заслонаў распарадзіўся сваім людзям вылучыцца па кірунку да лініі фронту, а сам застаўся са сваім штабам і з некалькімі дзесяткамі партызан у вёсцы Купаваць Алексінічскага сельсавета Сенненскага раёна Віцебскай вобласці, дзе на 6-7 раніцы 14 лістапада быў намечаны пераход чарговы вялікай групы салдат і афіцэраў РННА. Заслонаў меў намер дагнаць атрады, якія рухаліся да лініі фронту пасля таго, як да яго далучацца гэтыя людзі.
Аднак у ноч з 13 на 14 лістапада ў частку, гатовыя сысці ў лес да партызанаў, з раптоўнай праверкай прыбыла нямецкая інспекцыя. Завадатары былі расстраляныя, а астатнія ў тэрміновым парадку адпраўленыя пад Смаленск. У вёску Куповаць былі адпраўленыя два батальёна РННА ў савецкай ваеннай форме пад нямецкім камандаваннем.
Раніцай 14 лістапада, калі назіральнікі далажылі Заслонаву, што насіць галлё рухаецца вялікая калона “народнікаў”, ён загадаў ні ў якім разе не страляць і ўсіх прапусціць. Паколькі ён быў упэўнены, што гэта былі яго “перабежчыкі”, то нават не стаў будзіць астатніх партызан, якія вярнуліся з задання. Аднак, калі высылалі да калоны разведчык Іван Казлоўскі быў забіты ва ўпор нямецкім афіцэрам, стала зразумела, што ўсё пайшло не так, як планавалася. Для таго каб не прапусціць суперніка ў тыл астатнім партызанскім атрадам і не дапусціць іх знішчэння, Заслонаў вырашыў прыняць бой з праўзыходнымі часткамі РННА, а затым адысці. У ходзе бою, пры падтрымцы мінамётаў і кулямётаў два батальёна РННА захапілі штаб партызанскага атрада К. С. Заслонава ў вёсцы Купаваць, у гэтым баі загінулі камандзір атрада К.С. Заслонаў, яго ад’ютант Яўген Коржань і многія іншыя партызаны атрада.
Паколькі нават за мёртвага Заслонава нямецкая адміністрацыя абяцала вялікае ўзнагароджанне, то мясцовыя жыхары вёскі схавалі яго цела. Пасля таго як часткі РННА сышлі, целы загінутых партызан былі пахаваныя. Пасля вайны К. С. Заслонаў быў перапахаваны ў Оршы.
Канстанціну Заслонаву пасмяротна прысвоена званне “Герой Савецкага Саюза” за ўзорнае выкананне баявых заданняў, камандавання на фронце, барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства (указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 7 сакавіка 1943 года), таксама узнагароджаны двума ордэнамі Леніна і медалямі.
Дачка Муза - кінарэжысёр, зняла фільм пра бацьку і напісала дакументальны раман «Прозвішча». Дачка Ірына - пісьменнік, мастак-акварэліст.Унук Раман Заслонаў (род. 1962), мастак. Праўнук Філіп Заслонаў (род. 1993), дызайнер.
Памятнае месца, дзе знаходзіўся родны дом Заслонава ў Асташкаве.
У Оршы ўзведзены помнік К. С. 3аслонову працы скульптара Сяргея Селіханава. Імем Заслонава названа паравознае дэпо ў Оршы. Таксама помнік устаноўлены на прывакзальнай плошчы ў Асташкаве.
Вуліцы імя К. С. 3аслонова ў Расіі: у Альметьевск, Астрахані, Батайск (завулак), Белгарадзе, Бузулуке, Вялікіх Луках, пасёлку Парэчча Вялікалуцкі раёна, Валгаградзе, Варонежы, Вязьме, Іркуцку (завулак), Казані, Кумертау, Калінінградзе, Ліпецку , Моршанске, Ніжнім Ноўгарадзе, Ніжнім Тагіле, Новасібірску, Омску, Пермі, Санкт-Пецярбургу, Стаўрапалі (завулак Заслонава), Цверы, Цюмені, Талице, Уфе, Хабараўску, Чэлябінску, Залатавусце, Шахтёрске, хутары Рожновка Адзінцоўскім раёне Маскоўскай вобласці; на Украіне: у Алчевскому (вуліца і завулак), Бярдзянску (завулак), Броварах, Горлаўка, Золотоноша, Днепрапятроўску, Данецку, Запорожье, Кіеве, Кіраваградзе, Катоўск (бульвар), Краматорск, Крывым Рогу, Марыўпалі (завулак), Макееўка, Смела , Стаханава, Сумах; у Беларусі: у Брэсце, Баранавічах, Бабруйску, Барысаве, Быхаве, Віцебску, Салігорску, Сянно, Мінску, Мазыры, Оршы.