Павышэнне прававой культуры насельніцтва з'яўляецца адным з прыярытэтных накірункаў работы бібліятэк раёна. З гэтай мэтай створаны публічныя цэнтры прававой інфармацыі (ПЦПІ).
У 2001 годзе створаны публічны цэнтр прававой інфармацыі на базе аддзела абслугоўвання і інфармацыі раённай цэнтральнай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага. ПЦПІ створаны і ў чатырох сельскіх бібліятэках аграгарадкоў:
-філіял "Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка" (2006г.),- філіял "Пагранічная сельская бібліятэка" ( 2007г.),
- філіял "Макараўская сельская бібліятэка" (2008г.),
- філіял "Старадворацкая сельская бібліятэка" (2009г.).
Галоўная мэта цэнтраў – давядзенне прававой інфармацыі да простых грамадзян, забеспячэнне штодзённых патрэб людзей, якія сутыкаюцца з праблемамі, для вырашэння якіх неабходна апора на заканадаўчыя і нарматыўныя акты.
У сваёй працы публічныя цэнтры прававой інфармацыі арыентуюцца на абслугоўванне той часткі насельніцтва, для якой праблема доступу да неабходнай інфармацыі стаіць асабліва востра. Да гэтай катэгорыі ў першую чаргу адносяцца, як сацыяльна актыўная частка насельніцтва (прадпрымальнікі, эканамісты), так і людзі малазабяспечаныя, у якіх няма сродкаў на аплату кансультацый высокакваліфікаванага юрыста, і якія не маюць магчымасці падпісацца на перыядычнае выданне. Гэта студэнты, пенсіянеры, беспрацоўныя.Публічныя цэнтры прававой інфармацыі бібліятэк раёна штогод наведваюць больш за 600 чалавек, яны атрымалі больш за 900 даведак прававой тэматыкі. У склад фонду ПЦПІ уваходзіць банк дадзеных "Эталон", кнігі і перыядычныя выданні прававой тэматыкі, нарматыўна-рэгламентыўныя дакументы мясцовых органаў улады. Абнаўленне эталоннага банка ажыццяўляецца штодзённа ў раённай цэнтральнай бібліятэкі і штоквартальна ў сельскіх бібліятэках-філіялах на падставе складзенай дамовы паміж аддзелам культуры і рэгіянальным цэнтрам прававой інфармацыі Гродзенскай вобласці. Поўнатэкставая база дадзеных "Эталон" уключае прававыя дакументы як рэспубліканскага, так і абласнога ўзроўня. Чытачы, могуць непасрэдна з манітора камп’ютара, знаёміцца з інфармацыяй, а могуць атрымаць яе на традыцыйным носьбіце. Для стварэнняшматаспектнай базы дадзеных прававой інфармацыі збіраюцца і захоўваюцца нарматыўна-рэгламентыўныя дакументы мясцовых органаў улады (рашэнні раённага выканаўчага камітэта і сесій раённага Савета дэпутатаў и сельскіх Саветаў), якія атрымлівае цэнтр па дамоўленасці з райвыканкамам.
У фонд цэнтраў ўваходзяць кнігі і перыядычныя выданні прававой тэматыкі. Сярод іх – зборнікі Законаў, указаў, дэкрэтаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, каментарыі да Законаў, даведнікі, навучальная літаратура юрыдычнага характару і іншыя. Таксама фонд уключае тэматычныя папкі, якія знаходзяцца на выставе "Сацыяльна-інфармацыйны цэнтр", дзе сабраны матэрыялы агульнага характару: па праблемам эканамічнага, сацыяльнага і культурнага развіцця раёна і г.д. Найболей актуальныя матэрыялы адлюстроўвае фактаграфічная картатэка.
У адпаведнасці з "Палажэннем аб публічным цэнтры прававой інфармацыі Гродзенскай вобласці" і з мэтай аказання бясплатнай юрыдычнай дапамогі насельніцтву паміж цэнтральнай бібліятэкай і юрыдычнай кансультацыяй Бераставіцкага раёна складзена дамова пра правядзенне бясплатных кансультацый юрыста для чытачоў бібліятэкі – кожны другі аўторак месяца па заяўкам чытачоў.
З мэтай папулярызацыі ПЦПІ ў бібліятэках раёна выкарыстоўваюцца розныя формы масавай працы. Так, напрыклад за 9 месяцаў 2022 года ў ПЦПІ былі арганізаваны і праведзены наступныя мерапрыемствы:
- пазнавальнае паведамленне "Канстытуцыя — асноўны закон краіны"
- урок грамадзянскасці і патрыятызму “Ганаруся табой, Беларусь!” да Дня Канстытуцыі РБ;
- тэматычная гадзіна “Канстытуцыя – аснова прававой сістэмы”;
- урок прававых ведаў “Чалавек. Закон. Абавязак”;
- актуальны дыялог “Усе вучні павінны ведаць асноўны закон краіны”
- інфармацыйнае паведамленне “Дзяржаўныя сімвалы маёй Радзімы”;- Дзень інфармацыі “Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь”;
- відэаўрок “Наш герб. Наш гімн. Наш сцяг”;
- урок патрыятызму “Галоўныя сімвалы нашай дзяржавы”;
- інтэлектуальная віктарына “Сімвалы беларускай дзяржавы”;
- пазнавальнае паведамленне "Беларусь і Расія. Сучаснасць мінулага і будучага";
- інтэлектуальна-прававая гульня "Я люблю Беларусь";
- прававы дыялог "Рэферэндум - 2022: коратка аб галоўным";
- прававая гадзіна "Выбіраем будучае нашай краіны" да Рэспубліканскага рэферэндума;
ПУБЛІЧНЫЯ ЦЭНТРЫ ПРАВАВОЙ ІНФАРМАЦЫІ
дзейнічаюць у філіялах сельскіх бібліятэк:
філіял "Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка"
(час работы з 10.00 да 19.00, тэл. 8-01511- 46-5-29)
філіял "Пагранічная сельская бібліятэка"
(час работы з 10.00 да 19.00, тэл. 8-01511- 34-2-31)
філіял "Канюхоўская сельская бібліятэка"
(час работы з 10.00 да 19.00, тэл. 8-01511- 37-5-49)
філіял "Старадворацкая сельская бібліятэка"
(час работы з 10.00 да 19.00, тэл. 8-01511- 47-2-40)