Народжаная Снянка
У летуценных снах...
Пралесачка-вяснянка -
Сінеча ў вачах.
Срэбранага ранка
Расінка на траве...
Ружовая заранка –
Вянец на галаве.
Смугляначка-цыганка –
Смалістасць валасоў,
Хрышчаная снянка –
Тварэнне маіх сноў.