Бягучы каляндар на 2015 год створаны на аснове кнігі “Памяць” Бераставіцкага раёна, “Летапіснай хронікі Бераставіччыны”, тэматычнай папкі “Знакамітыя людзі Бераставіччыны”, фактаграфічнай картатэкі “Славутыя імёны Бераставіччыны”. Папка і картатэка змяшчаюць звесткі энцыклапедычных выданняў: Беларуская энцыклапедыя: У 18 т..-Мн.: БелЭн., 1996-2003.- Т. 1-16; Беларусь: Энцыкл. давед.-Мн.: БелЭн., 1995; Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. – Мн.: БелЭн., 1993-2001.- Т. 1-6; Мысліцелі і асветнікі Беларусі. Х-ХІХ стст.: Энцыкл. давед.- Мн.:Бел.Эн., 1995; Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т.- Мн.: БелСЭ, 1984-1987; Беларускія пісьменнікі: Бібліягр. слоўн.: У 6 т.- Мн.: БелЭн., 1992-1995; Пяткевіч А. Людзі культуры з Гродзеншчыны: Давед.- Гродна, 2000, а таксама матэрыялаў з электронных рэсурсаў.
Адбор юбілейных дат рабіўся ў адпаведнасці са значнасцю для гісторыі, эканомікі і культуры краю. Для персаналій юбілейнымі вырашана лічыць: 60, 65, 70 ... і далей гадоў. Указваюцца сувязі дзеячоў з Бераставіччынай. Даты даюцца па новаму стылю, геаграфічныя аб’екты – згодна сучаснаму адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму дзяленню.
Спадзяёмся, што наш каляндар будзе карысным і цікавым для шырокага кола чытачоў, краязнаўцаў, бібліятэкараў і ўсім тым, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю.
540 гадоў з дня нараджэння Хадкевіча Аляксандра Іванавіча (1475-1549), дзяржаўнага дзеяча ВКЛ, ваяводы Навагародскага, маршалка гаспадарскага, мецэната, першага ўладальніка Бераставіцы ў 1506 – 1549 гг.
515 гадоў з дня нараджэння Хадкевіча Рыгора Аляксандравіча (каля 1500 – 12.11.1572), гетмана Вялікага княства Літоўскага, удзельніка Інфлянцкай вайны з Масковіяй (1564-1583), другога сына ваяводы Навагародскага А.І.Хадкевіча, уладальніка Бераставіцы ў 1550 – 1569 гг.
465 гадоў з часу стварэння акта падзелу радавых уладанняў А.І. Хадкевіча (1550 г.), ваяводы навагародскага, уладальніка Бераставіцы ў 1506 – 1549 гг., паміж яго сынамі Рыгорам, Геранімам і Юрыем. Бераставіца перайшла ва ўласнасць Юрыя і Рыгора . А з 1570 г. яе уладальнікамі сталі дзеці Юрыя Хадкевіча (к. 1509-1569), ад якога бярэ пачатак бераставіцкая лінія Хадкевічаў.
425 гадоў з дня нараджэння Хадкевіча Крыштофа (каля 1590-1652), дзяржаўнага і ваеннага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага, кашталяна трокскага (1633—1636 гг.), віленскага (1636—1642 гг.), ваяводы віленскага з 1642 г ., старасты гродзенскага, бабруйскага, крэўскага, уладальніка Вялікай Бераставіцы ў 1617 -1652 гг. Пры Крыштофе ў мястэчку з’яўляецца драўляны палац Хадкевічаў.
420 гадоў з дня смерці Хадкевіча Ежы Юр’евіча (? – 26.10.1595, Бераставіца), дзяржаўнага дзеяча Вялікага княства Літоўскага, маршалка Трыбунала Літоўскага, старасты жмудскага, уладальніка Бераставіцы да 1595 г., пахаванага ў склепе касцёла Звеставання Панны Марыі.
400 гадоў з часу асвячэння (1615) касцёла Звеставання Панны Марыі ў Вялікай Бераставіцы, помніка архітэктуры позняга барока, фундатарам якога быў Геранім Хадкевіч (1565 – 1617), кашталян віленскі і стараста брэст-літоўскі, уладальнік Вялікай Бераставіцы ў 1595-1617 гг. Касцёл у 1615 г . быў пабудаваны з дрэва і асвячоны віленскім біскупам Бенедыктам Войнам (?-1615).
385 гадоў з дня нараджэння Мнішка Ежы Яна Вандаліна (каля 1630-1693), дзяржаўнага дзеяча Рэчы Паспалітай, кашталяна санацкага (з 1678 г .), ваяводы валынскага (1684-1692), уладальніка Вялікай Бераставіцы ў 1661-1693 гг., фундатара будаўніцтва драўлянага касцёла ў Рудаве – месце культу абраза Божай Маці Рудавай.
345 гадоў з дня нараджэння Мнішка Юзафа Вандаліна (1670-1747), дзяржаўнага дзеяча і буйнейшага магната Рэчы Паспалітай, маршалка вялікага кароннага, кашталяна кракаўскага, мецэната, уладальніка Вялікай Бераставіцы ў 1700-1747 гг., які ахвяраваў грошы на будаўніцтва ў Бераставіцы новага мураванага касцёла замест згарэлага ў 1741 г. драўлянага
300 гадоў з дня нараджэння Мнішка Ежы Аўгуста Вандаліна (1715-1778), дзяржаўнага дзеяча Рэчы Паспалітай, маршалка надворнага кароннага і кашталяна кракаўскага, уладальніка Вялікай Бераставіцы ў 1747-1774 гг. і ініцыятара надання Вялікай Бераставіцы Магдэбургскага права ў 1754 г
235 гадоў з дня нараджэння Анацэвіча Ігната Сымонавіча (1780, в. Малая Бераставіца – 18.02.1845), прафесара Віленкага універсітэта, вядомага гісторыка, археолага, архівіста.
220 гадоў з дня нараджэння Касакоўскага Станіслава (1795-1872), польскага дыпламата на расийскай службе, сенатара, тайнага радцы, літаратара, егіптолага-аматара, калекцыянера і мастака, уладальніка Вялікай Бераставіцы ў 1840 – 1872 гг., фундатара будаўніцтва царквы Святога Мікалая ў Вялікай Бераставіцы (1868).
215 гадоў назад (1800 г.) Ю.Д. Касакоўскі (1771 – 1840), вялікі лоўчы ВКЛ, ўладальнік мястэчка ў 1793 -1840 гг., пачаў будаўніцтва радавой рэзідэнцыі – першага мураванага палаца ў Вялікай Бераставіцы. Аднапавярховы палац у класічным стылі быў завершаны ў 1810-х гг. (не захаваўся)
215 гадоў назад (каля 1800 г.) была пабудавана капліца на каталіцкіх могілках у Вялікай Бераставіцы, помнік драўлянай архітэктуры, выкананы ў стылі ўсходняга шатровага дойлідства. Помнік існаваў да 1978 г. Не захаваўся.
165 гадоў з часу асвячэння (1850 г.) касцёла ў імя Марыі і Св. Яна Непамука ў Вялікіх Эйсмантах. Пасля чарговага пажару касцёл быў адноўлены ў камені ксяндзом Міхалам Сезянеўскім ў 1843 – 1850 гг. і з’яўляецца помнікам архітэктуры неакласічнага стылю.
165 гадоў з пачатку будаўніцтва (1850 г.) касцёла Св. Антонія ў Малой Бераставіцы па праекту гродзенскага інжынера Нардштэйна (1851), які выправіў першапачатковы план будаўніцтва касцёла гродзенскага каморніка Малевіча (1850). Фундатарам будаўніцтва стаў Антон Ваўкавіцкі, прадвадзіцель Сакольскага дваранства, уладальнік маёнтка ў Малой Бераставіцы.
155 гадоў назад (1860 г.) пачата будаўніцтва мураванай царквы Святога Мікалая Цудатворцы ў Вялікай Бераставіцы па праекту архітэктара Я. Фардона (1854 г.). Будаўніцтва фундаваў граф Станіслаў Шчэнсны Касакоўскі (1795-1872), уладальнік Бераставіцы. Царква асвечана ў кастрычніку 1868 г. і з’яўляецца помнікам архітэктуры рэтраспектыўнага рускага стылю.
145 гадоў назад (пач. 1870-х гг.) у краі паявіліся першыя фельчары, якія аказвалі медыцынскую дапамогу насельніцтву і былі ў яго на службе па вольным найме: паміж сялянамі воласці або некалькіх вёсак і медыцынскімі фельчарамі заключаўся дагавор, у якім прадугледжваліся ўмовы і памеры аплаты фельчара грашыма і натурай, а таксама яго абавязкі перад насельніцтвам.
120 гадоў з дня нараджэння Кавалені Аляксандра Дзмітрыевіча (1895, в. Кашанцы – 27.08.1937), беларускага археолага, навуковага супрацоўніка Інстытута гісторыі АН Беларусі (1932-37). Даследаваў стаянкі палеаліту (Бердыж, Юравічы), гарадзішчы ў Тураве, працаваў над археалагічнай картай Беларусі. На падставе неабгрунтаваных абвінавачванняў рэпрэсіраваны і расстраляны. Рэабілітаваны пасмяротна ў 1958 г .
85 гадоў з дня нараджэння Бароўскага Міхаіла Іванавіча (1930, в. Плюскалаўцы - 2001), доктара філасофскіх навук (1985), прафесара Беларускага інстытута фізічнай культуры (1989).
80 гадоў з дня нараджэння Леткі Івана Антонавіча (14.06.1935, маёнт. Масаляны – 23.08.1999), беларускага паэта, члена Саюза пісьменнікаў Расіі (1978 г .).
80 гадоў з дня нараджэння Машко Івана Рыгоравіча (н. У 1935 г ., в. Сыраежкі), дэпутата Вярхоўнага Савета БССР 9, 12, 13-га скліканняў, дэлегата ХХVІ – ХХVІІІ з’ездаў КПСС і ХІХ Усесаюзнай партканферэнцыі, у 1990-1996 гг. – намесніка старшыні Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў.
75 гадоў з дня нараджэння Заламая Уладзіміра Аляксандравіча (н.07.01.1940, в. Канчаны), дзяржаўнага дзеяча Беларусі, 1990-1994 гг. – намесніка Старшыні Савета Міністраў БССР, дзяржаўнага сакратара па справах СНГ, з 1994 г . –старшыні Брэсцкага аблвыканкама, народнага дэпутата СССР (1983-1992), з 1996г. – члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, з 2000г. - кіраўніка аддзялення пасольства Рэспублікі Беларусь у Расіі ў Калінінградзе, з 2008 г . – генеральнага дырэктара ААА “Балтыйская гандлёвая кампанія”.
75 гадоў з дня нараджэння Мароза Аркадзія Іосіфавіча (н. у 1940 г ., в. Траццякі), навукоўца, кандыдата эканамічных навук (1978 г .), дацэнта (1973 г .), члена-карэспандэнта Беларускай інжынернай акадэміі (1996 г .).
65 гадоў з дня нараджэння Кругліка Уладзімірва Міхайлавіча (1950 , в. Пархімаўцы – 03.04 2014), савецкага і расійскага ваеначальніка, з 1983 г . – памочніка начальніка Палітупраўлення пагранічных войскаў КДБ СССР па камсамольскай рабоце, з 1992 – начальніка Упраўлення выхаваўчай работы Федэральнай пагранічнай службы Расіі, намесніка дырэктара Федэральнай пагранічнай службы Расіі (1998 – 2003), генерала-палкоўніка (1999) ў адстаўцы.
75 гадоў назад (красавік 1940 г .) была створана Бераставіцкая МТС (дырэктар Цітовіч), дзейнасць якой спыніла Вялікая Айчынная вайна. Адноўлена ў 1945 г .
75 гадоў назад (1940 г .) у раёне пачала фарміравацца сістэма паштовай сувязі, якая аб’ядноўвала 6 паштовых аддзяленняў і якую ўзначаліў Карольчык.
75 гадоў назад (люты – сакавік 1940 г .) у вёсках Гольні, Масаляны, Ярмолічы, Кудрычы і іншых створаны першыя на Бераставіччыне калгасы.
75 гадоў назад (студзень – красавік 1940 г .) створана гандлёвая арганізацыя (райсаюз) на чале з Жызнеўскім. Пасля вайны пачала працаваць з 18 жніўня 1944 г .
75 гадоў назад (1940 – 1941) у Вялікай Бераставіцы пачаў дзейнічаць масласырзавод, які ў Вялікую Айчынную вайну быў разбураны фашыстамі, адноўлены ў 1945 г .
75 гадоў назад (красавік 1940 г .) была створана Бераставіцкая МТС (дырэктар Цітовіч), дзейнасць якой спыніла Вялікая Айчынная вайна. Адноўлена ў 1945 г .
75 гадоў назад (1940 г .) у раёне пачала фарміравацца сістэма паштовай сувязі, якая аб’ядноўвала 6 паштовых аддзяленняў і якую ўзначаліў Карольчык.
75 гадоў назад (люты – сакавік 1940 г .) у вёсках Гольні, Масаляны, Ярмолічы, Кудрычы і іншых створаны першыя на Бераставіччыне калгасы.
75 гадоў назад (студзень – красавік 1940 г .) створана гандлёвая арганізацыя (райсаюз) на чале з Жызнеўскім. Пасля вайны пачала працаваць з 18 жніўня 1944 г .
70 гадоў назад (1945 г .) для аховы лясоў на тэрыторыі раёна створана лясніцтва. Першы ляснічы – М. Г. Кананчук.
70 гадоў назад (студзень – ліпень 1945 г .) у раёне арганізаваны калгасы “Перамога” (в. Стары Дворац) і “Кастрычніцкая рэвалюцыя” (в. Людвінова), а таксама адноўлены калгас “1-е Мая” (в. Вайцехаўшчына).
70 гадоў назад (1945 г .) створана раённае нарыхтоўчае кааператыўна-прамысловае прадпрыемства па закупу прадуктаў, бульбы і агародніны ў насельніцтва. Першы дырэктар – В.А. Палуян.
70 гадоў назад (восень 1945 г .) пачала дзейнічаць санэпідэмслужба раёна, якую ўзначаліла К.А. Мацапура
65 гадоў з дня нараджэння Коханава Анатолія Паўлавіча (н. 23.02.1950 г., в. Замакроўе Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл.), заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, з 1979 па 2012 гг. старшыні СВК “Малабераставіцкі элітгас”, з 2012 г . – дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальга Сходу Рэспублікі Беларусь па Мастоўскай выбарчай акрузе №56. Узнагароджаны орэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга і ордэнам Пашаны.
Складальнік В.І. Чыкун
Рэдактар С.В. Станкевіч
Адказны за выпуск Т.Д. Марцішэвіч
Падпісана да друку 15.11.2014 года
Тыраж 20 экз.