Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.
РАІМ ПРАЧЫТАЦЬ


Памяці Вечны агонь : да 75-годдзя вызвалення Беларусі / [укладанне В. Шніпа ; мастакі: І. Ахрэмчык і інш.]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2019. – 134 с.

У кнігу «Памяці Вечны агонь», прысвечаную 75- годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка- фашысцкіх захопнікаў, увайшлі творы пра Вялікую Айчынную вайну і Перамогу, а таксама пра мірнае жыццё і памяць пра народны подзвіг у часы вайны, напісаныя паэтамі-франтавікамі і паэтамі, якія перажылі вайну будучы дзецьмі.

Высоцкі, Ю. C. Перамогу набліжалі як маглі. : дакументальныя аповесці / Юліян Высоцкі. - Мінск : Звязда, 2019. – 412 с.
Героі новых аповесцей Юліяна Высоцкага - генерал А. І. Гасціловіч, камандарм 18-й арміі, дзе Леанід Брэжнеў узначальваў палітаддзел, М. І. Фёдараў, камісар самай баявой і трагічнай на Беларусі партызанскай брыгады «Штурмавая», удзельнікі разведвальна-дэсантнай групы 1-га Беларускага фронту, у якой поплеч змагаліся савецкія афіцэры і жаўнеры адроджанага Войска Польскага. А таксама юныя следапыты - навучэнцы 30-й мінскай гімназіі, якія адкрылі некалькі невядомых старонак вайны, паказалі высокі прыклад шанавання герояў Вялікай Айчыннай і захавання памяці пра іх.
         Зацікавіць чытача і другая частка дакументальнай аповесці пра Героя Расіі - нашага земляка-беларуса Аляксея Бацяна - пра насычанае патрыятычнымі падзеямі пасляваеннае жыццё гэтага легендарнага чалавека.


Алексіевіч, С. А. У вайны не жаночы твар : аповесць / Святлана Алексіевіч ; [пераклаў з рускай В. Акудовіч ; прадмова Л. Рублеўскай]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2019. – 319 с. 
Кніга лаўрэата Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры Святланы Алексіевіч “У вайны не жаночы твар” распачынаецца новая выдавецкая серыя “Прэмія”. Перад чытачом – апошняя аўтарская рэдакцыя выдання ў новым перакладзе на беларускую мову.Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала твор:скасавала цэнзарскія праўкі, далучыла новыя эпізоды. “У вайны не жаночы твар” – першая кніга хронікі “Галасы Утопіі”. Досвед унікальнага спазнання духоўнага свету жанчыны, якая трывае нечалавечыя пакуты вайны.


Бадак, А. М. Развітанне з вечнасцю / Алесь Бадак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2019. - 245 с.
 У кнігу вядомага беларускага паэта Алеся Бадака ўвайшлі як новыя, так і лепшыя творы з яго папярэдніх зборнікаў.
Паэтычны свет, створаны аўтарам, разнастайны, метафарычна загадкавы і незвычайны, але блізкі кожнаму з нас. У ім - роздум пра сутнасцьчалавечага быцця і лёс Айчыны, зварот да беларускай гісторыі, а таксама глыбока пачуццёвая інтымная лірыка.«Развітанне з вечнасцю» мае не зусім звыклую для паэтычных зборнікаў структуру, паколькі яго апошні раздзел складаюць своеасаблівыя аўтарскія каментарыі да твораў, надрукаваных у папярэдніх раздзелах кнігі.Фактычна гэта па-мастацку напісаныя мікра-эсэ, у якіх паэт разважае пра сутнасць паэтычнага слова, расказвае гісторыі стварэння некаторых сваіх вершаў і паэм, згадваючы імёны славутых калег, многія з якіх так ці інакш аказалі ўплыў на яго творчы лёс.

Барыс Аракчэеў. Бэз малюецца на шчасце : успаміны, дзённікі, эсэ / [укладанне А. Аракчэевай, А. Масла]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2019. – 173 с. 
У чарговы том серыі «Жыццё знакамітых людзей Беларусі» ўвайшлі ўспаміны і эсэ пра мастака, яго запісы, шмат унікальных фотаздымкаў. Складала кнігу яго дачка, таксама вядомая мастачка Аксана Аракчэева. Назва нагадвае аб тым, што Барыс Аракчэеў вельмі любіў маляваць бэз. Адкуль гэта любоў? Аказваецца, з дзяцінства: у роднай вёсцы Турбанава ў Расіі на свята Ушэсця дзяўчаты хадзілі з прыколатымі на грудзях галінкамі бэзу. Па матэрыялах можна прасачыць пакручастыя жыццёвыя шляхі героя. 

Дайнека, Л. М. Выбраныя творы / Леанід Дайнека. - Мінск : Беларуская навука, 2018. - 604 с. 
У аднатомнік вядомага беларускага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Кастуся Каліноўскага, аўтара дванаццаці гістарычных раманаў Леаніда Дайнекі (нар. 1940) увайшлі найбольш значныя яго вершы, два новыя раманы, а таксама мініяцюры «Герадоцінкі», у якіх — развагі пра розныя падзеі гісторыі і сучаснасці.



Федасеенка, У. К. Віхры на скрыжаваннях : раманы / Уладзімір Федасеенка. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2014. - 582 с. 
У кнігу Уладзіміра Федасеенкі ўвайшлі тры раманы. «Дубовая Града» і «Віхры на скрыжаваннях» прысвечаны барацьбе моладзі ў тыле ворага ў час Вялікай Айчыннай вайны, а «Пасля смерчу» - аб жыцці моладзі, яе вучобе, працы, каханні ў толькі што вызваленым ад акупантаў горадзе на Сожы.






Дайнека, Л. М. Чалавек з брыльянтавым сэрцам : фантастычны раман / Л.М. Дайнека. – Мінск : Беларус. энцыкл. імя П. Броўкі, 2014. – 264 с. – (Кніжная паліца школьніка). Чалавек не толькі вывучае мінулае, але і марыць аб будучым. А якое яно? Безумоўна, тэхнічна развітое. Пашырацца магчымасці чалавека,разаўюцца яго здольнасці ў засваенні касмічнай прасторы, з'явяцца шматлікія памочнікі і іншапланетныя сябры... Але трэба яму будзе засцерагацца і ад іх варожых намераў. У пошуках жыццёвых дарог давядзецца героям пераасэнсоўваць такія светлыя чалавечыя пачуцці, як дабрыня, каханне, філасофскія пытанні, якім павінен быць ідэал, як правільна жыць у згодзе з сабой і ўсімі.



Бутэвіч, A. I. Каралева не здраджвала каралю, або Каралеўскае шлюбаванне ў Новагародку : Займальны аповед пра каханне 17-гадовай беларускай князёўны Соф'і Гальшанскай і 70-гадовага караля польскага Ягайлы : раман / Анатоль Бутэвіч. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2010. – 320 с.
Займальны аповед пра прыгоды і каханне 17-гадовай беларускай князёўны Соф’і Гальшанскай і 70-гадовага вялікага князя літоўскага і караля польскага Ягайлы, чацвёртае шлюбаванне якога адбывалася ў беларускім Новагародку ў лютым 1422 года. У выніку ў Польшчы запачаткавалася вядомая на ўсю Еўропу каралеўская Ягелонская дынастыя. У рамане цесна пераплецены палітыка і каханне, інтрыгі і канфлікты.


Тарасевич, О. И. Крест Ефросинии Полоцкой : роман / Ольга Тарасевич. – Минск : Звязда, 2012. – 280 с. – (Detektiv&History). 
Крест Ефросинии Полоцкой поражает воображение. Крупный чуть розоватый жемчуг, как роса окаймляет золотую пластину. Зеленее травы изумруды, краснее крови рубины, синее неба сапфиры. Но всякого, кто прикоснется к кресту с недобрыми намерениями, постигнет судьба Иуды. Этого проклятие испугался даже Иван Грозный. Однако московские ребята - студенты, жаждущие славы Дэна Брауна, решили разыскать исчезнувшую святыню. И заплатили за это своей жизнью. Писательнице Лике Вронской и её приятелю, следователю Владимиру Седову, нелегко вычислить убийцу…

Бахарэвіч, Альгерд. Шабаны: гісторыя аднаго знікнення: раман/ Альгерд Бахарэвіч. — 2-е выд., дапрацаванае. — Мінск: Галіяфы, 2015. — 265, [1] с. — (Другі фронт мастацтваў)). — ISBN 978-985-7140-03-9. 
“Шабаны вы мае, Шабаны, дайце зараз я вас пацалую”. Именно с такой фразы начинается роман белорусского автора, в меру ироничный, во многом автобиографический. Произведение имеет несколько сюжетных линий. Здесь и женщина, у которой пропал муж после того, как пошел выбрасывать мусор. И молодой паренёк, который шагает по ночному Минску к себе домой в Шабаны. Ну а самое главное – воспоминания автора о годах, прожитых в самом известном районе столицы. На страницах романа очень много юмора, с долей черной иронии. Герои то и дело говорят о том, что скоро в Шабаны проведут метро. Но практически никто из них в это не верит. Во всех персонажах узнаются обычные люди со своими тараканами в голове. С такими мы делим лестничные клетки, рабочие места, палаты в больницах, сиденья в маршрутках. Здесь вы не найдете вылизанных лакшери, попивающих клубничный смузи, в одной из чебуречных местного универмага – своеобразного памятника ушедшей эпохи советских динозавров. В итоге становится понятно, что Шабаны – это не просто микрорайон Минска. Шабаны – это своя, ни с чем не сравнимая атмосфера, со своими законами, людьми и отношением к жизни.


Бахарэвіч, Альгерд (пісьменнік ; спявак ; нар. 1975). Дзеці Аліндаркі: раман/ Альгерд Бахарэвіч. — Мінск : Галіяфы, 2014. — 255 с. — ISBN 978-985-7021-71-0.
Героі нашумелага рамана Альгерда Бахарэвіча — беларускамоўныя дзеці, пацыенты загадкавай установы пад назваю «Лагер». Як сучасныя Гэнзэль і Грэтэль, яны трапляюць у цёмны лес, дзе іх чакаюць зусім не дзіцячыя прыгоды. Казка, сатыра, антыўтопія — кнігу можна аднесці да кожнага з гэтых жанраў, але яна ўсё роўна застаецца кнігай пра нас, тых, хто жыве тут і цяпер. Гэты раман А.Бахарэвіча ўганараваны першай прэміяй «Кніга году» і трэцяй прэміяй Гедройца ў 2015 годзе.


Марціновіч, Віктар Валер'евіч (пісьменнік ; нар. 1977). Сфагнум : раман / Віктар Марціновіч ; [пераклад з рускай мовы В. Рыжкова]. — Мінск : Кнігазбор, 2013. — 319 с. ; 20 см. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў "Кнігарня пісьменніка"; вып. 42). — ISBN 978-985-7057-63-4.

Трое маладых злачынцаў забіваюць падзельніка і губляюць чужыя грошы, якія цяпер давядзецца вяртаць любой цаной. Яны вырашаюць залегчы на дно ў маленькай вёсцы, ратуючыся адначасова ад крэдытораў і крымінальнага вышуку. І ўсё пайшло б паводле задумы, калі б не знешне паўмёртвая беларуская вёска з яе неўміручай паганскай містыкай, якая падказвае нечаканае развязанне праблемы. Героі за паўкроку ад шчаслівага фіналу, але ці не зарана глядзець у неба, калі пад нагамі — багна?





Брава, Алена Валер'еўна (журналіст ; пісьменнік ; нар. 1966). Каменданцкі час для ластавак : аповесці, апавяданні / Алена Брава. — Мінск: Маст. літ., 2004. — 181, [2] с. — (Дэбют). - ISBN 985-02-0682-9.
Першая кніга барысаўскай пісьменніцы выйшла ў 2004 годзе, але нядаўна, пасля смерці Фідэля Кастра, перажыла новую хвалю папулярнасці. Раман заснаваны на рэальных падзеях: у канцы 80-х аўтарка выйшла замуж за кубінца і пераехала жыць на Кубу. Гісторыя жанчыны напісана так захапляльна, што прымушае праязджаць прыпынкі. Гэта сапраўды феміністычная проза, у самай якаснай яе праяве.