Люблю
айчыну я тады,
Як зацвітае
мая квецень,
Ружова пень
на голлі свеціць
І
занявесяцца сады.
Люблю
птушыныя лады
На золку ў
радужным букеці,
Дзе
зараждаюцца ў суквецці
Высакародныя
плады.
Люблю вяртацца
я туды,
Дзе сонца
вусны мае песціць,
Куды ўсё
цягне на прадвесні –
Дзяцінства
кліча праз гады.
Люблю
пярэстасць барады,
Сакрэт пражытага на свеце.
Зноў
прынясе паўднёвы вецер
Жыццёвы
подых малады.