30.03.2023г. Дыялогавая пляцоўка "Генацыд беларускага народа"

 30 сакавіка ў рамках дыялогавай пляцоўкі “Генацыд беларускага народа” бібліятэкар раённай бібліятэкі правяла агляд кніжнай выставы “Праз гады, праз вякі – памятайце!”і прэзентацыю кнігі “Генацыд беларускага народа”.

30.03.2023 г. Гульнявая праграма «Планета загадак»

     29 сакавіка ў філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» ў рамках  Тыдня дзіцячай кнігі прайшла гульнявая праграма «Планета загадак». Падчас мерапрыемства школьнікі паўдзельнічалі ў розных конкурсах, дзе галоўным героем была кніга, наведалі калейдаскоп цікавых кніг «Зорны карагод кніжных прыгод» і правялі рэкламу сваёй любімай кнігі.


30.03.2023 г. Прававое паведамленне “Саюзная дзяржава: адзіная прававая прастора, абарона, бяспека” (Да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі)

У Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва  бібліёграф Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В. М. Кавалеўскага правяла пазнавальнае прававое паведамленне “Саюзная дзяржава: адзіная прававая прастора, абарона, бяспека” (Да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі), падчас якога расказала аб гісторыі станаўлення гэтага знамянальнага дня, аб супрацоўніцтве Беларусі і Расіі ў розных сферах дзейнасці. Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі – знамянальная дата ў нашай агульнай гісторыі, яркі сімвал нашага братэрства. На мерапрыемстве прысутнічалі наведвальнікі аддзялення дзённага прыбывання для грамадзян пажылога ўзросту Бераставіцкага Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, а таксама наведвальнікі клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра”. У канцы сустрэчы бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з кніжнай выставай “2 красавіка – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі”, на якой былі прадстаўлены выданні аб гісторыі і культуры нашых краін і якая ярка прадэманстравала нацыянальны здабытак, багатую культурную спадчыну рускага і беларускага народаў, наглядна паказаўшы іх агульнасць, блізкасць не толькі геаграфічную, але і духоўную.

29.03.2023г. Віктарына "Па старонках любімых кніг"

29 сакавіка ў раённай бібліятэцы ў рамках Тыдня дзіцячай кнігі прайшла віктарына “Па старонках любімых кніг”. Дзеці з задавальненнем  адгадвалі назву кнігі па аднаму радку, імя персанажа па апісанню, паказвалі фрагменты з любімых кніг.




29.03.2023 Гадзіна пытанняў і адказаў “Што я ведаю пра Беларусь?”

         Падчас    веснавых канікул у філіяле   “Пагранічная сельская бібліятэка” для дзяцей    са школьнага лагера “Мара” прайшла   гадзіна пытанняў і адказаў “Што я ведаю пра   Беларусь?”. Хлопчыкі  і дзяўчынкі адказвалі  на пытанні віктарыны, выконвалі заданні, чыталі вершы пра абласны горад Гродна і   разглядалі Нацыянальны атлас Беларусі. 
Галоўнай мэтай мерапрыемства было арганізаваць карысны вольны час школьнікаў, пашырыць  іх кругагляд,  садзейнічаць выхаванню  пачуцця патрыятызму і таварыства.

29.03.2023г. Даведачнае бюро “Дарогі, якія мы выбіраем: шлях да прафесіі”

 У філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшло мерапрыемства, даведачнае бюро “Дарогі, якія мы выбіраем: шлях да прафесіі”, на якім дзеці даведаліся пра разнастайны свет прафесій. Асноўная мэта якога - пазнаёміць дзяцей з прафесіямі; сфарміраваць станоўчае стаўленне да ўсіх прафесій. Бібліятэкар расказала дзецям аб важнасці і неабходнасці любой працы, аб павазе да людзей розных прафесій; аб тым, што праца дапамагае раскрыць сваю асобу, паказаць свае здольнасці.

28.03.2023г. Літаратурная квэст-гульня “Для тых, хто многа ведае”

 28 сакавіка ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага для дзяцей прышкольнага лагера прайшла літаратурная квэст-гульня “Для тых, хто многа ведае”. Удзельнікі ўспомнілі літаратурных герояў, выканалі складаныя заданні, выкарыстоўваючы свае веды і акцёрскія здольнасці.

 


25.03.2023г. Бібліяфрэш «З дзіцячых гадоў і назаўжды - кнігі лепшыя сябры»

Весела і нязвыкла прайшло адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі ў філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка". На бібліяфрэш «З дзіцячых гадоў і назаўжды - кнігі лепшыя сябры», што прайшоў 25 сакавіка, бібліятэкар запрасіла вучняў Канюхоўскай сярэдняй школы, якія прыехалі паўдзельнічаць у інтэлектуальных гульнях у Малабераставіцкую сярэднюю школу. Вучні з задавальненнем пазнаёміліся з бібліятэкай. Бібліятэкар пазнаёміла з навінкамі літаратуры, якія змешчаны на выставе да Тыдня дзіцячай кнігі. З цікавасцю выслухала кожнага вучня наконт жадання чытаць, каб пашыраць свае веды і рабіць усё новыя адкрыцці.