Бібліятэкары філіяла "Пагранічная
сельская бібліятэка" сумесна з супрацоўнікамі філіяла па
культурна-дасугавай дзейнасці і дзіцячай школы мастацтваў
арганізавалі свята да Дня сталых людзей “Восень
жыцця – пара залатая”.
У
выкананні фальклорнага калектыву “Сапрана” і калектыва “Бераставіцкія музыкі” гучалі
віншаванні і музычныя падарункі для прысутных. Дзякуючы спонсарскай
дапамозе прафсаюзнага камітэта СВК “Цецяроўка” і фермерскіх гаспадарак
Курганскага Л.А. і Глякоўскага Р.І. для пажылых людзей быў падрыхтаваны салодкі
стол.