У Бераставіцкай раённай
бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага адбыўся вечар віншаванняў “Пад зоркай Маці!”
для ўдзельнікаў жаночага клуба “Паклічу сяброў”, прысвечаны Дню Маці і Святу Пакрова Прасвятой
Багародзіцы.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў імпрэзы звярнулася дырэктар
райбібліятэкі. На мерапрыемства запрасілі прыёмную маці, якая з’яўляецца
адначасова вялікім аматарам паэзіі. Яна расказала прысутным аб сваёй сям’і і
прачытала вершы, прысвечаныя жанчыне-маці. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі
для жанчын паэтычна-музычны калаж “Спеў матулі маёй трапяткім жаўруком
прарастае ў блакіце высокім”, падчас якога прагучалі вершы, рамансы і песні. Акрамя гэтага, бібліятэкары пазнаёмілі
прысутных з гісторыяй свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы і традыцыямі,
абрадамі і прыметамі, якія існуюць у гэты дзень. Імпрэза прйшла ў цёплай і ўтульнай
атмасферы, якой спрыяла цудоўная музыка, якая гучала на працягу вечара.