У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская
бібліятэка” прайшло Свята дзяцінства “Павінны смяяцца дзеці”, прысвечанае
Сусветнаму дню дзіцяці.
Праграма свята ўключала: выставу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "Рукатворны цуд", інтэлектуальную гульню "Краіна "Чыталія", школу бібліятэчнага майстэрства "Кніжкіна бальнічка". Дзеці дружна адказвалі на пытанні інтэлектуальнай гульні “Краіна “Чыталія”, адказы былі поўнымі і правільнымі. У школе бібліятэчнага майстэрства "Кніжкіна бальнічка" дзеці рамантавалі пашкоджаныя кніжкі і часопісы.