Адбылася міжнародная навуковая канферэнцыя “Бераставіцкая зямля – вачамі гісторыкаў і краязнаўцаў”, прысвечаная 215-годдзю з дня нараджэння В.М. Кавалеўскага.
У канференцыі прымалі ўдзел работнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага, навукоўцы кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных дысцыплін ГрДУ імя Я. Купалы, гісторыкі, краязнаўцы Музея Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы. Удзел у канферэнцыі прынялі госці з Літвы – дырэктар Укмергскага краязнаўчага музея Вайдуце Саколнікіене, яе намеснік Владас Коварскас, галоўны захавальнік фондаў музея Лінас Каваляускас і загадчык аддзела Дайва Місюкене.