У рамках раённай акцыі “Я за!#прафілактыка ВІЧ”, прысвечанай Сусветнаму дню прафілактыкі СНІД, у
Бераставіцкай раённай бібліятэцы прайшоў Дзень інфармацыі “За здаровы лад жыцця
без СНІДу і наркотыкаў!”.
Бібліятэкары
правялі для навучэнцаў сельскагаспадарчага ліцэя урок-кансультацыю
“Прафілактыка ВІЧ-інфекцыі”, на які запрасілі ўрача-валеолага Бераставіцкай
цэнтральнай раённай бальніцы. Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з матэрыяламі
інфармацыйна-ілюстраванай кампазіцыі “Паядынак са СНІДам” і адказалі на пытанні
віктарыны “Нашы веды пра ВІЧ/СНІД”.