1 снежня – Сусветны дзень
барацьбы са СНІДам. Ва ўсім свеце ў гэты дзень кажуць пра СНІД, пра тое, якую
пагрозу існаванню чалавецтва нясе гэта глабальная эпідэмія.
З гэтай нагоды
ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла
сустрэча прысвечаная гэтай праблеме. Бібліятэкар падрабязна распавяла пра прычыны,
наступствы і вынікі страшнага захворвання. Мэтай
мерапрыемства было матываваць навучэнцаў на свядомае стаўленне да праблем
прафілактыкі СНІД, сфармаваць у іх правільныя жыццёвыя ўстаноўкі.Для
нагляднасці была паказаны мультымедыйная прэзентацыя пра ВІЧ і СНІД, пра тое,
якія небяспекі яны нясуць і як перадаюцца, ці існуюць меры прафілактыкі. У завяршэнні мерапрыемства быў
праведзены агляд у кніжнай выставы “Ведаць пра СНІД усё”.