16.12.2016г. Гісторыка-пазнавальнае падарожжа "Традыцыі і звычаі беларускага народа"

       У філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» прайшло гісторыка - пазнавальнае падарожжа "Традыцыі і звычаі беларускага народа". Мерапрыемства было прысвечана Году культуры.
Падчас мерапрыемства прысутныя маглі пазнаёміцца з традыцыямі беларускага народа, адкрылі для сябе красату вырабаў з саломкі.Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава «Да роднай зямлі з вялікай павагай». Матэрыялы выставы распавядалі аб сацыяльным і культурным патэнцыяле нашай краіны, пра развіццё беларускай культуры і захаванні гістарычнай спадчыны.