9.12.2016г. Гадзіна паэзіі “Нязгаснаю зоркай ты ў небе Радзімы навекі”

У філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" прайшла гадзіна паэзіі прысвечаная творчасці Максіма Багдановіча. Бібліятэкар распавяла пра багатую творчую спадчыну паэта, пра яго ўнёсак у жанравую і структурную разнастайнасць у беларускую літаратуру.

    Падчас мерапрыемства прагучалі вершы паэта ў выкананні чытальнікаў рознага ўзросту, што сімвалізуе пераемнасць пакаленняў і актуальнасць яго паэзіі. Вучаніца першага класа Сяргейчык Алеся падрыхтавала і прачытала верш на памяць “Зімой”. Іншыя прысутныя ўзгадвалі імя  паэта чытаннямі яго твораў услых і шчырымі словамі.