Каля́ды — народнае зімовае свята дахрысціянскага паходжання. Працягваюцца дванаццаць дзён з 6 студзеня па 19 студзеня — з Каляды да Вадохрышча. На Беларусі хрысціянская абраднасць святкавання Каляд шчыльна пераплецена з народнымі святочнымі звычаямі.
Бібліятэкары філіяла “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” сумесна з працаўнікамі філіяла па культурна–дасугавай дзейнасці аг.Малая Бераставіца і Макараўцы арганізавалі абрад калядавання “У госці Каляда прыйшла”. Са сцэны дзяцей віталі пераапранутыя “мядзведзь”, “каза”, “певень” і іншыя героі. Была прадстаўлена тэатралізаваная сцэнка, гучалі калядныя песні, якія ўслаўляюць гаспадара, гаспадыню і іх дзяцей.