У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская
бібліятэка” адбыўся ўрок інфармацыйнай культуры “У царстве кніжным апынуцца, ды
што б там не заблудзіцца”. Бібліятэкар расказала пра даведачны апарат
бібліятэкі: алфавітны, сістэматычны, электронны каталогі.
На практычным
занятку наведвальнікам раздалі картачкі з заданнем, дзе трэба было знайсці
адказы, выкарыстоўваючы алфавітны і сістэматычны каталогі (знайсці, якія кніжкі
напісаў М.Носаў; прозвішча якога пісьменніка размяшчаецца ў сістэматычным
каталозе перад П.Прыходзька і інш.)