18.03.2017г. Гучнае чытанне “Кожны дзень – з кнігай Коласа і Купалы”

Янка Купала і Якуб Колас - класікі сусветнай літаратуры. Ужо больш за стагоддзе людзі захапляюцца чысцінёй, мілагучнасцю і непаўторнасцю паэзіі Янкі Купалы і Якуба Коласа. З нагоды 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа ў філіяле “Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшло гучнае чытанне “Кожны дзень – з кнігай Коласа і Купалы”. 

Дзеці пазнаёміліся з кніжнай выставай “Летапісцы свайго народа”. На выставе прэзантаваліся кнігі, аўдыёкнігі Якуба Коласа і Янкі Купалы. Напрыканцы мерапрыемства прысутныя прагледзелі прэзентацыю “У думках, у сэрцах, у песнях….”аб жыцці і творчасці класікаў.