18.03.2017г. Сустрэча настаяцеля храма Святой прападобнай Еўфрасінні Полацкай з дзіцячым чытачом


У рамках Тыдня праваслаўнай літаратуры, які праходзіў у філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка”, прайшла чарговая сустрэча настаяцеля храма Святой прападобнай Еўфрасінні Полацкай з дзіцячым чытачом. У ходзе гутаркі протаіерэй Сергій спачатку расказаў дзецям пра Біблію, пра новыя выданні дзіцячай праваслаўнай літаратуры. Дзецям былі прадэманстраваны дакументальныя фільмы праваслаўнай тэматыкі з відэатэкі мультымедыйнага цэнтра бібліятэкі.

.