28.03.2017г. Віктарына па казкам Х-К.Андэрсана “Сузор’е казак Андэрсана”

У філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" адбылася віктарына па казкам Х-К.Андэрсана “Сузор’е казак Андэрсана”, прысвечаная Міжнароднаму дню дзіцячай кнігі. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з Каралеўствам Данія, дзе нарадзіўся вялікі казачнік, расказала аб яго жыцці і творчасці. Школьнікі адказвалі на пытанні казачных герояў, дэманстравалі сваю эрудыцыю ў літаратурнай гульне “Прыгоды Герды” па казцы “Снежная каралева” і пазнавальнай віктарыне. З чароўнага куфэрка даставалі “казачныя рэчы”, а дзеці адказвалі, каму яны належаць. У заключэнні дзеці праглядзелі мультфільм па казцы Х-К.Андэрсана “Гісторыя пра дзяўчынку, якая наступіла на хлеб”.