У філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» прайшло мерапрыемства ў межах абласной акцыі «Чытаем разам Францыска Скарыну і творы аб ім». Падчас мерапрыемства прысутныя папоўнілі свае веды аб жыцці і дзейнасці Францыска Скарыны. Разам з дзецьмі творы Скарыны чыталі настаўнікі мясцовай школы.