“Шануй
і захоўвай мову продкаў сваіх” – пад такой назвай прайшло дадзенае
мерапрыемства, прысвечанае 500 – годдзю беларускага кнігадрукавання. Бібліятэкары
пазнаёмілі прысутных з цікавымі
гістарычнымі момантамі з жыцця і дзейнасці першадрукара. Удзельнікі чыталі яго
творы, абмяркоўвалі іх і задавалі шмат пытанняў, на што атрымоўвалі
абгрунтаваныя адказы ад бібліятэкараў.