Да Сусветнага дня Зямлі у філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла гульня-віктарына “Экалогія і мы”. Наведвальнікі прымалі актыўны ўдзел у гульнях “Паэты”, “Збяры кветку”, разгадвалі загадкі пра поры года, пра жывёл, адказвалі на пытанні віктарыны “Дзіўнае побач” і “Замарочкі з бочкі”.