Па традыцыі ў Дзень Чарнобыльскай
трагедыі 26 красавіка ў раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага прайшоў Дзень
інфармацыі “Званы Чарнобыля”. У рамках Дня інфармацыі адбыўся
экалагічна-пазнавальны час “Урокі Чарнобыля”, на які запрасілі вучняў 9-х класаў. Бібліятэкар расказала
дзецям аб аварыі на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 года і наступствах
гэтай аварыі у Беларусі.
Прадоўжыў Дзень інфармацыі літаратурна-мастацкі
калейдаскоп “Чарнобыль у літаратуры і мастацтве”, на якім супрацоўнік бібліятэкі коратка
пазнаёміла чытачоў з творамі беларускіх
пісьменнікаў і мастакоў, прысвечанымі
тэме Чарнобыльскай трагедыі. Наведвальнікаў бібліятэкі зацікавілі выданні і матэрыялы
аб Чарнобыльскай трагедыі, якія былі прадстаўлены на кніжна-інфармацыйнай
выставе “Боль Чарнобыля”.