Супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага і філіяла
“Дзіцячая бібліятэка” правялі чарговае мерапрыемства ў рамках абласной акцыі
“Чытаем разам”.
У гэты раз літаратурная сустрэча была прысвечана 500-годдзю беларускага
кнігадрукавання і творчасці асветніка Францыска Скарыны. У акцыі прынялі ўдзел
дырэктар Бераставіцкай раённай бібліятэкі Т.Д.Марцішэвіч, супрацоўнікі раённай
бібліятэкі і філіяла "Дзіцячая бібліятэка" і вучні 8-х класаў Вялікабераставіцкай сярэдняй школы. Удзельнікі
мерапрыемства чыталі творы Ф.Скарыны і дэкламавалі вершы, прысвечаныя
першадрукару.