26.04.2017г. Літаратурнае падарожжа па творчасці Агніі Барто “Каралева сярод цацак”

Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная  сельская бібліятэка” для дзяцей пачатковай школы правяла літаратурнае падарожжа па творчасці  Агніі Барто “Каралева сярод цацак”. Дзеці чыталі  вершы А.Барто, слухалі песні, глядзелі мультфільм  па вершах пісьменніцы. Затым бібліятэкар прапанавала дзецям адгадаць герояў вершаў А.Барто і адказаць на пытанні віктарыны.