Да Міжнароднага дня птушак у філіяле
“Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” адбылася пазнавальная
гульня "Ў гасцях у матухны
прыроды". Незвычайнасць занятку
ў тым, што наведвальнікі пабывалі ўдзельнікамі адразу некалькіх тэлевізійных
гульняў "Шчаслівы выпадак",
"Зорная гадзіна", "Поле цудаў", "Што? Дзе?
Калі?", "Велікалепная 7-ка",
"Вуснамі немаўля" і інш.
Задача ўдзельнікаў абраць карткі з
малюначкамі, каб супернікі не бачылі і складаць загадкі, апісанне, апавяданне, прыказкі
і прымаўкі да іх. На прыканцы была абрана самая ўважлівая, кемлівая і творчая асоба,
ею стала Макулік Ілона вучаніца 4 класа. У адказах на пытанні ўдзельнікам дапамаглі
кніжкі серыі “Маленькі прафесар”.