

На сустрэчу запрасілі ўдзельнікаў жаночага
клуба “Паклічу сяброў”, а таксама чытачоў Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага сталага ўзросту. З
уступным словам перад удзельнікамі мерапрыемства выступіў супрацоўнік Музея
Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы М.І. Пацэнка, які прадставіў прысутным шаноўнага
госця. Л.М. Панасевіч коратка расказаў аб сваёй творчасці як паэта і
кампазітара и прэзентаваў зборнікі сваіх паэтычных твораў: “Прости, Земля...”,
“Любите жизнь”, “Марш Победы” і інш.