У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская
бібліятэка” было праведзена чарговае
паседжанне аматарскага аб’яднання “Пагаворым па шчырасці”на тэму “Зазірні ў матуліны вочы”. Тэма прысвечана Межнароднаму Дню сям’і. Гучала
шмат вершаў, цікавых загадак аб сям’і, прысутныя паўдзельнічалі ў конкурсах,
віктарынах. Наведвальнікі з захапленнем азнаеміліся з выставай вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Натхненне”.