У філіяле “Масалянская
інтэграваная сельская бібліятэка”была арганізавана паэтычная гасцёўня
“Адгукнуся голасам жалейкі” да 70 годдзя з дня нараджэння Р.Баравіковай. Дзеці
даведаліся аб творчым шляху пісьменніцы, азнаёміліся з яе творамі якія ёсць у бібліятэцы. Падчас сустрэчы быў зроблены акцэнт на тым, што самая істотная рыса паэтычнай творчасці аўтара - бязмежная адкрытасць яе душы, прачулая музыка слова. Вершы і паэмы Раісы Баравіковай надзвычай эмацыянальныя, вызначаюцца лірычнасцю пачуццяў.