У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная
сельская бібліятэка” адбылася гадзіна цікавага паведамлення "Ігнат Анацэвіч – гісторык, археолаг, архівіст" (у рамках абласнога праекта "Наша
культурная спадчына").
На сустрэчы
прысутнічаў настаўнік беларускай мовы і літаратуры Кердоль Таццяна
Уладзіміраўна, яна распавяла наведвальнікам пра жыццёвы шлях вучонага, пра
педагагічную і навуковую дзейнасць, гістарычныя погляды. Наведвальнікі
азнаёміліся з кніжнай выставай “Знакамітыя
людзі Бераставіччыны”.