1.06.2017г. Свята дзяцінства «Няхай зіхацяць дзіцячыя вочы»

Бібліятэкар філіяла «Конюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» сумесна з загадчыкам філіяла па культурна - дасугавай дзейнасці аг.Канюхі арганізавалі свята дзяцінства «Няхай зіхацяць дзіцячыя вочы». На свяце для жыхароў і гасцей аграгарадка выступілі хлопцы з дзіцячага гуртка «Фан Эра», «Фиксики», «Арт-Біт», «Меч і тай». Пасля заканчэння святочнай праграмы, дзеці змаглі адпачыць, паскакаўшы на батуце, скаціцца з надзіманай горкі і пагуляць у лазертак.