На час беларускага мастацтва “Янка Купала ў выяўленчым мастацтве”
запрасіла сваіх наведвальнікаў раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага.
Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з шырокім мастацкім летапісам жыцця і творчасці
народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Наведвальнікі дазналіся з фотаальбома
“Янка Купала ў творчасці мастакоў”, якія беларускія мастакі з любоўю стваралі вобраз
паэта, ілюстравалі яго паэтычныя творы.