14.07.2017г. Гульнявая праграма «Падарожжа па старонках любімых кніг»

У філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» прайшла гульнявая праграма «Падарожжа па старонках любімых кніг». Юныя чытачы, разам з зайчонком Косей пабывалі на станцыях «Казкі ў пытаннях і адказах», «Заасад Крылова», «Літаратурны веріфікатар», «Залюстаркоўе». Скончылася падарожжа на станцыі «Збяры карцінку», на ёц дзеці ўсе разам сабралі карцінку з выявамі казачных герояў.