Падчас святкавання Дня
Незалежнасці ў Вялікай Бераставіцы Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага
прапанавала кніжна-ілюстрацыйную кампазіцыю “Бераставіцкі край у аб’ектыве
часу” і “Бераставіцкі край: людзі, падзеі, факты”, а для юных наведвальнікаў
супрацоўнікі бібліятэкі правялі эрудыт–віктарыну “Знакамітыя людзі
Бераставіцкага краю” і бліц-турнір “Францыск Скарына і яго спадчына”. Найбольш
актыўныя ўдзельнікі атрымалі салодкія пачастункі.