Бібліятэкар
філіяла “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прапанавала сваім
наведвальнікам незвычайную гульню. Удзельнікам трэба было адправіцца ў
падарожжа па Краіне ведаў у пошуках кніжных скарбаў, а ў дапамогу ім была
карта, конкурсы, рэбусы, віктарына “У краіне казак”. У канцы гульні ўсе
сабраліся на паўвостраве прыемных сустрэч і падзяліліся адзін з адным тым
скарбам, які яны адшукалі падчас падарожжа.