У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшлі
гучныя чытанні “На лаўцы летнім днём у
рукі кніжку мы возьмем”. Сустрэча праходзіла ў выглядзе літаратурнага
часопіса, пад рубрыкамі “Чароўны клубочак”, “Боты-бегуны, “Абрус-самабранка”, “Шапка-невідзімка”,
“Чароўная палачка”, “Дыван-самалёт”, “Чароўныя словы”. Падчас мерапрыемства
дзеці прымалі ўдзел у віктарыне, разгадвалі загадкі, чыталі апавяданні В.Асеявай,
Л.Талстога, С.Міхалкова і абмяркоўвалі іх.