Напярэдадні Дня бібліятэк Беларусі ў раённай бібліятэцы адбыўся Дзень адчыненых дзвярэй “Свет ведаў кніга адкрывае”. Распачала мерапрыемства вулічная бібліятэчная акцыя “У гонар Дня бібліятэк у падарунак Вам - кніга!”, падчас якой бібліятэкары прэзентавалі жыхарам Вялікай Бераставіцы кнігі, раней падараныя бібліятэцы яе чытачамі.
У кожную кнігу работнікі бібліятэкі ўлажылі віншавальную закладку (з Днём бібліятэкі) і рэкламны буклет пра раённую бібліятэку.
Прадоўжыла Дзень адчыненых
дзвярэй экскурсія па бібліятэцы “Добры дзень, БІБЛІЯТЭКА!” для навучэнцаў І-га
курса Бераставіцкага сельскагаспадарчага ліцэя. Дырэктар бібліятэкі пазнаёміла прысутных з матэрыяламі кніжна-ілюстрацыйнай кампазіцыі “Ёсць храм у кніг –
БІБЛІЯТЭКА”, прысвечанай Дню бібліятэк Беларусі і правяла экскурсію-знаёмства з
бібліятэкай. “Душа народа – у родным слове” –
пад такой назвай бібліятэкары правялі для навучэнцаў ліцэя паэтычны марафон пад
лозунгам “Гаворым і чытаем па-беларуску”. Бібліятэкары і дзеці чыталі вершы
беларускіх паэтаў.У кожную кнігу работнікі бібліятэкі ўлажылі віншавальную закладку (з Днём бібліятэкі) і рэкламны буклет пра раённую бібліятэку.
На
завяршэнне Дня адчыненых дзвярэй адбылася прэзентацыя выставы вышытых карцін
Веранікі Ялоўчык “Магія вышыўкі”. Наведвальнікі бібліятэкі пазнаёміліся
з творчымі работамі маладой рукадзельніцы. Яна коратка расказала прысутным аб
сваім захапленні вышыўкай крыжам.