З 11 па 17 верасня ў філіяле “Пагранічная сельская
бібліятэка” праходзіць інфармацыйны тыдзень: “Гаворым і чытаем па-беларуску”.
На працягу тыдня ў бібліятэцы дзейнічае кніжная выстава: “Беларуская кніга – гэта
цікава”, прайшла акцыя: “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па – беларуску”.
14 верасня на літаратурную гадзіну “Асветнікі зямлі беларускай” былі запрошаны
вучні 7 класа з іх класным кіраўніком. У ходзе мерапрыемства дзеці даведаліся
пра гісторыю паходжання беларускай мовы, пазнаёміліся са славутымі мясцінамі
гарадоў – сталіц пісьменства і іх знакамітымі людзьмі. Напрыканцы мерапрыемства
адбылася інтэлектуальная гульня “Чытаем і гаворым па-беларуску”.