У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка”
прайшоў вечар – камплімент “Варты
любові, пашаны, павагі”, прысвечаны
Дню маці . На мерапрыемства былі запрошаны вучні 3-га класа з іх класным
кіраўніком. У ходзе мерапрыемства бібліятэкары расказалі пра свята, дзеці з
задавальненнем чыталі вершы мамам, расказвалі пра сваіх матуль, даведваліся што
азначаюць імены іх матуль. Затым правялі
конкурс, у ходзе якога дзяцей падзялілі на дзве групы: хлопчыкаў і дзяўчынак. Дзецям
былі дадзены розныя заданні, якія яны выконвалі вельмі старанна і з ахвотай.