16.11.17 Супер-акцыя “Брось сигарету! Получи конфету!”

16 лістапада супрацоўнікі раённай бібліятэкі правялі Дзень прафілактыкі табакакурэння, прысвечаны Міжнароднаму дню адмовы ад курэння, які адзначаецца кожны чацвер лістапада з 1977 года ў большасці краін свету. Бібліятэкары правялі супер-акцыю Брось сигарету! Получи конфету!”, падчас якой прапанавалі жыхарам Вялікай Бераставіцы абмяняць цыгарэты на канфеты.

        


Прафілактычны час “Скажам курэнню “НЕ”!”, на які запрасілі вучняў старшых класаў, прадоўжыў дзень прафілактыкі курэння. Дзяцей пазнаёмілі з гісторыяй заснавання Міжнароднага дня адмовы ад курэння і прапанавалі прагляд электроннай прэзентацыі “У будучыню – без тытуню!”.