16.11.2017г. Дзень здароўя “Курэнне – падступная пастка”


У  філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў дзень здароўя “Курэнне – падступная пастка”. З гадзіны шчырай размовы “Не пракуры сваё здароўе” наведвальнікі даведаліся што ж такое тытунь, адкуль ён з'явіўся ў Еўропе?
Пазнаёміліся з гісторыяй з'яўлення тытуню і прычынах курэння. Паўдзельнічалі ў сацыялагічным апытанні. Напрыканцы сустрэчы праглядзелі мультымедыйную прэзентацыю пра наступствы курэння.