У філіяле «Канюхоўская інтэграваная
сельская бібліятэка»
у рамках акцыі «Да
Коласа з адкрытым сэрцам» прайшло гісторыка – пазнавальнае падарожжа «Спадчына
Я. Коласа і Я. Купалы – нацыянальны скарб». Падчас падарожжа Арсеній Юрасік расказаў сваім сябрам, што ён ведае пра
беларускіх пісьменніках, далей
бібліятэкар
правяла дзяцей
па віртуальным станцыях жыцця Я. Коласа і Я. Купалы. Скончылася падарожжа на
станцыі "Сучаснае жыццё", дзе спадчына пісьменнікаў лічыцца
нацыянальным здабыткам.